Перайсці да зместу

Асташкава (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Асташкава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 25 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222429
Аўтамабільны код
5
Асташкава на карце Беларусі ±
Асташкава (Вілейскі раён) (Беларусь)
Асташкава (Вілейскі раён)
Асташкава (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Асташкава (Вілейскі раён)

Аста́шкава[1] (трансліт.: Astaškava, руск.: Осташково) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.

Знаходзіцца за 22 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 124 км ад Мінска.

У 1690 г. маёнтак у Вілейскім старостве Ашмянскага павета ВКЛ, сумесная ўласнасць С. Харэвіча, П. і М. Невяровічаў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1794 г. вёска і фальварак у маёнтку Куранец, уладанне Ромераў — падкаморыяў трокскіх. У 1800 г. вёска ў складзе Вілейскага павета Мінскай губерні, уласнасць Ю. Ромера. У 1897 г. вёска ў Рабуньскай воласці Віленскага ваяводства, у Вілейскім павеце, побач сядзіба (10 жыхароў).

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2][3].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 г. ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Рабунскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 8 жыхароў вёскі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 6 студзеня 1950 г. створаны калгас «8 Сакавіка»; з 19 студзеня 1949 г. — калгас імя Сталіна. З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. З 1979 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце, землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Зара», працаваў магазін.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Касцяневіцкага сельсавета[4].

  • 1800 год — 41 жыхар, 6 двароў.
  • 1866 год — 70 жыхароў, 6 двароў[5].
  • 1908 год — 191 жыхар.
  • 1931 год — 177 жыхароў, 36 двароў[6].
  • 1960 год — 185 жыхароў.
  • 1988 год — 72 жыхары, 31 двор.
  • 2008 год — 28 жыхароў, 16 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Аста́шкаў, м.
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2022. Праверана 2 красавіка 2023.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VII/663
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60