Арпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Арпа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222429
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213860002
Арпа на карце Беларусі ±
Арпа (Беларусь)
Арпа
Арпа (Мінская вобласць)
Арпа

Арпа́[1] (трансліт.: Arpa, руск.: Арпа) — вёска ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 29 км на паўночны ўсход ад горада Вілейкі, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, за 129 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах вядома з XVII стагоддзя. У 1629 годзе маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уладанне зямянкі ашмянскай Сафіі Сіроцінай. У 1690 годзе маёнткі: Арпа Рыпніца — С. Альшэўскага, Арпа Хведароўшчына — С. Рымінскага, Арпа Федароўшчына — С. Сіраты, Арпа Лоткі — У. Валадковіча.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, сумесная уласнасць Р. Слізня (9 двароў, 62 жыхары, 6 яўрэяў-мяшчан), А. Ходзькі (2 двары, 23 жыхары), Л. Багдановіч (1 двор, 4 жыхары) і ваколічнай шляхты (2 двары, 7 жыхароў). У 1897 годзе вёска Орпа ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска ў Касцяневіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 стувдзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчыннную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На фронце загінулі 5 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 6 студзеня 1950 года створаны калгас «Сталінская канстытуцыя». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. 28 мая 2013 года вёска перададзена з Касцяневіцкага сельсавета ў склад Крывасельскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 144 жыхары, 21 двор.
  • 1908 год — 195 жыхароў.
  • 1921 год — 229 жыхароў, 42 двары[3].
  • 1931 год — 242 жыхары, 44 двары[4].
  • 1988 год — 78 жыхароў, 35 двароў.
  • 2008 год — 43 жыхары, 22 гаспадаркі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Багдановічаў, 1916—1917
  • Археалагічны помнік — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі, знаходзіцца за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі.
  • Сядзіба Багдановічаў, існавала да пач. ХХ ст., захаваліся рэшткі гаспадарчай пабудовы[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
  5. Маёнтак-прывід Арпа

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]