Савелій Сорын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Савелій Сорын
руск.: Савелий Сорин
Дата нараджэння 26 лютага (10 сакавіка) 1878
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1953(1953-11-22)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Вучоба
Уплыў Kyriak Kostandi[d], Іван Іванавіч Тварожнікаў[d], Васіль Яўменьевіч Савінскі[d] і Ілья Яфімавіч Рэпін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Савелій Со́рын[2] (26 лютага 1878 — 22 лістапада 1953[3]) — рускі і амерыканскі[2] мастак-партрэтыст беларускага паходжання, адзін з вядучых партрэтыстаў 1-й паловы ХХ стагоддзя ў Еўропе[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Полацку. У 1894 годзе паступіў на жывапіснае аддзяленне Адэскага мастацкага вучылішча[3]. Вучыўся ў К. К. Кастандзі. У 1899 годзе скончыў навучанне і паступіў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Яго настаўнікамі былі І. І. Тварожнікаў, В. Я. Савінскі, І. Я. Рэпін. У 1907 годзе С. Сорын выпушчаны з Акадэміі мастацтваў, узнагароджаны Вялікім залатым медалём за дыпломную карціну «Натхнёная хвіліна» і правам на трохгадовую, аплачаную казной, паездку ў Еўропу для ўдасканалення прафесійнага майстэрства[3]. У 1908—1910 гадах пабываў у Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі, Швейцарыі, дзе вывучаў творы класічнага і сучаснага еўрапейскага мастацтва. Пасля вяртання ў Расію Сорын хутка набыў рэпутацыю высокапрафесійнага, моднага партрэтыста, майстра жывапіснага і графічнага партрэтаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі С. Сорын пераехаў у Ялту, летам 1919 года ў Тыфліс[3]. У маі 1920 года эміграваў у Францыю, дзе жыў у Парыжы[3]. З 1923 года неаднаразова бываў у ЗША, працаваў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Лос-Анджэлесе, Пітсбургу, Чыкага, Уілмінгтане і іншых гарадах. У час Другой сусветнай вайны мастак пераехаў у ЗША, дзе застаўся да канца жыцця.

Памёр Савелій Сорын 22 лістапада 1953 года ў Нью-Ёрку.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй творчасці Савелій Сорын імкнуўся жывапіснасць экспрэсіянізму і з ідэямі і выканальніцкім майстэрствам мастакоў эпохі Адраджэння. Пісаў пераважна партрэты дзеячаў культуры, у тым ліку Т. Карсавінай (1910), Г. Ахматавай (1913—1914), князя С. Валконскага (1915), княгіні В. Арловай (1917), А. Бенуа (1946), М. Горкага (1902), Г. Паўлавай, Э. Дузэ, М. Фокіна (1926), Ф. Шаляпіна (1943), Л. Мясіна (1922), Н. Каванькі (1923). У 1920-1930-я гады мастак актыўна ўдзельнічаў у выстаўках рускага мастацтва ў Парыжы (1921, 1927), Лондане (1921), Нью-Ёрку (1923, 1924), Пітсбургу (1924), Філадэльфіі (1932) і іншых гарадах[3]. Стварыў партрэты членаў брытанскай каралеўскай сям’і, у тым ліку прынцэсы Лізаветы — будучай каралевы Лізаветы II[3].

У гады Першай сусветнай вайны вайны Савелій Сорын зрабіў некалькі буйных узносаў у фонд дапамогі СССР[3].

Зноскі

  1. Saveli Abramovich Sorin // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б БелЭн, 2002
  3. а б в г д е ё ж з Сорын Савелій на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]