Хмелеўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сакскі сельсавет)
Jump to navigation Jump to search
Хмелеўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хмелева
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 1 313
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Хме́леўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Хмелева.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Сакскі сельсавет у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сакалоўскага і Сцяброўскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Сакі. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна, з 4 студзеня 1965 года — у складзе Брэсцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 3 ліпеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Хмелеўскі, цэнтр перанесены ў вёску Хмелева.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1313 чалавек[2], з іх 80,9 % — беларусы, 7,8 % — палякі, 6,4 % — украінцы, 4,9 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.