Перайсці да зместу

Самуіл Якаўлевіч Маршак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Самуіл Маршак)
Самуіл Якаўлевіч Маршак
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Доктор Фрикен, Уэллер і С. Кучумов
Дата нараджэння 22 кастрычніка (3 лістапада) 1887[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1964(1964-07-04)[4][5][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, пісьменнік, сцэнарыст, драматург, літаратурны крытык, дзіцячы пісьменнік, перакладчык
Гады творчасці 1904[6]1964
Жанр паэзія і верш
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самуіл Якаўлевіч Маршак (22 кастрычніка (3 лістапада) 1887[1][2], Варонеж[3]4 ліпеня 1964(1964-07-04)[4][5][…], Масква[3]) — савецкі паэт, перакладчык; адзін з пачынальнікаў расійскай дзіцячай літаратуры.

У 1893 годзе сям’я пераехала ў Віцебск, у 1894 — у Пакроў, у 1895 — у Бахмут, у 1896 — у Майдан пад Астрагожскам і ў 1900 годзе ў Астрагожск. Вучыўся ў 1899—1906 гадах у Астрагожскай, 3-й Пецярбургскай і Ялцінскай гімназіях, у 1913—1914 гадах у Лонданскім універсітэце. У 1920 годзе арганізаваў у Краснадары адзін з першых расійскіх дзіцячых тэатраў. Друкаваўся з 1904 года.

Пісаў вершы для дзяцей: «Казка пра неразумнае мышаня» (1923), «Вось які рассеяны» (1928), паэтычныя зборнікі «Дзеткі ў клетцы» (1923), «Рознакаляровая кніга» (1947), «Вершы для дзяцей» (1950). Аўтар аповесці ў вершах «Містэр Твістэр» (1933), «Апавядання пра невядомага героя» (1937), паэтычнай энцыклапедыі «Вясёлае падарожжа ад А да Я» (1952), п’ес-казак «Гора баяцца — шчасця не ўбачыць» (1922), «Церамок» (1941), «Дванаццаць месяцаў» (1943) і іншага. Яго творы адметныя блізкасцю да фальклору, непасрэднасцю, добрай казачнасцю, гумарам, гарэзлівасцю. Кнізе «Выбраная лірыка» (1962) уласцівы глыбіня пранікнення ў вечныя праблемы быцця, шчырасць, імкненне да гармоніі. У вайну ствараў сатырычныя вершы і подпісы да палітычных плакатаў. Аўтар кнігі ўспамінаў «У пачатку жыцця» (1962), зборніка артыкулаў пра літаратурнае майстэрства «Выхаванне словам» (1961) і іншых.

Майстар мастацкага перакладу: «Сонеты Шекспира в переводах С. Маршака» (1948), вершы Р. Бёрнса, У. Бленка, Дж. Радары, Дж. Кітса, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Цёткі і іншых. Падтрымліваў творчыя сувязі з Я. Коласам. На беларускую мову асобныя творы С. Маршака пераклалі А. Астрэйка, П. Броўка, В. Вітка, К. Кірэенка, М. Лужанін, М. Маляўка, У. Шахавец, А. Якімовіч і іншыя.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сталінская прэмія другой ступені (1942) за вершаваныя тэксты да плакатаў і карыкатур
  • Сталінская прэмія другой ступені (1946) за п’есу-казку «Дванаццаць месяцаў»
  • Сталінская прэмія другой ступені (1949) за пераклады санетаў Шэкспіра
  • Сталінская прэмія першай ступені (1951) за зборнік «Вершы для дзяцей»
  • Ленінская прэмія (1963)  за кнігу «Избранная лирика» (1962) і кнігі для дзяцей: «Тихая сказка», «Большой карман», «Приключение в дороге», «Угомон», «От одного до десяти», «Вакса-клякса», «Кто колечко найдёт», «Весёлое путешествие от А до Я»
  • два ордэны Леніна (31.01.1939; 02.11.1957)
  • ордэн Айчыннай вайны I ступені (23.09.1945)[7]
  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (06.11.1947)

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Собр. соч. Т. 1—8. — М., 1968—72.
  • Собр. соч. Т. 1—4. — М., 1990.
  • Надпись на часах: Эпиграммат. стихи. — М., 1987.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вайна з Дняпром. — Мн., 1934.
  • Пошта. — Мн., 1937.
  • Мы ваенныя. — Мн., 1941.
  • Дванаццаць месяцаў. — Мн., 1947.
  • Містэр Твістэр. — Мн., 1952 (2-е выд.).
  • Круглы год. — Мн., 1953.
  1. а б Маршак Самуил Яковлевич // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова
  2. а б Маршак Самуил Яковлевич // ПроДетЛит — 2019.
  3. а б в г Галанов Б. Е. Маршак Самуил Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 429–430. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Галанов Б. Е. Маршак Самуил Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 429–430. Праверана 27 верасня 2015.
  5. а б МАРШАК Самуил Яковлевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 536–538. — ISBN 5-94848-262-6
  6. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  7. Маршак Самуил Яковлевич. Документы участника войны.. Память народа. Праверана 12 снежня 2025.
  • Шушкевіч С. Роздум над Дзвіною // Шушкевіч С. Выбр. тв. Мн., 1978. Т. 2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).