Самуіл Якаўлевіч Маршак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Самуіл Якаўлевіч Маршак
1987 CPA 5886.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 22 кастрычніка (3 лістапада) 1887[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 ліпеня 1964(1964-07-04)[3][1][…] (76 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: мовазнавец, паэт, пісьменнік, сцэнарыст, драматург, літаратурны крытык, дзіцячы пісьменнік, перакладчык
Жанр: паэзія і верш
Мова твораў: руская мова[1]
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія Ленінская прэмія
ордэн Айчыннай вайны
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Самуіл Якаўлевіч Маршак (3 лістапада 1887, Варонеж — 4 ліпеня 1964) — савецкі паэт, перакладчык; адзін з пачынальнікаў расійскай дзіцячай літаратуры.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Лонданскім універсітэце (1913-14). У 1892-94 гадах жыў у Віцебску. У 1920 годзе арганізаваў у Краснадары адзін з першых расійскіх дзіцячых тэатраў. Друкаваўся з 1904 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў вершы для дзяцей: «Казка пра неразумнае мышаня» (1923), «Вось які рассеяны» (1928), паэтычныя зборнікі «Дзеткі ў клетцы» (1923), «Рознакаляровая кніга» (1947), «Вершы для дзяцей» (1950). Аўтар аповесці ў вершах «Містэр Твістэр» (1933), «Апавядання пра невядомага героя» (1937), паэтычнай энцыклапедыі «Вясёлае падарожжа ад А да Я» (1952), п'ес-казак «Гора баяцца — шчасця не ўбачыць» (1922), «Церамок» (1941), «Дванаццаць месяцаў» (1943) і інш. Яго творы адметныя блізкасцю да фальклору, непасрэднасцю, добрай казачнасцю, гумарам, гарэзлівасцю. Кнізе «Выбраная лірыка» (1962) уласцівы глыбіня пранікнення ў вечныя праблемы быцця, шчырасць, імкненне да гармоніі. У вайну ствараў сатырычныя вершы і подпісы да палітычных плакатаў. Аўтар кнігі ўспамінаў «У пачатку жыцця» (1962), зборніка артыкулаў пра літаратурнае майстэрства «Выхаванне словам» (1961) і інш.

Майстар мастацкага перакладу: «Санеты Шэкспіра ў перакладах С. Маршака» (1948), вершы Р. Бёрнса, У. Бленка, Дж. Радары, Дж. Кітса, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Цёткі і інш. Падтрымліваў творчыя сувязі з Я. Коласам. На беларускую мову асобныя творы С. Маршака пераклалі А. Астрэйка, П. Броўка, В. Вітка, К. Кірэенка, М. Лужанін, М. Маляўка, У. Шахавец, А. Якімовіч і інш.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Собр. соч. Т. 1—8. М., 1968—72.
  • Собр. соч. Т. 1—4. М., 1990.
  • Надпись на часах: Эпиграммат. стихи. М., 1987.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайна з Дняпром. Мн., 1934.
  • Пошта. Мн., 1937.
  • Мы ваенныя. Мн., 1941.
  • Дванаццаць месяцаў. Мн., 1947.
  • Містэр Твістэр. 2 выд. Мн., 1952.
  • Круглы год. Мн., 1953.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Галанов Б. Е. Маршак Самуил Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 429–430. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Галанов Б. Е. Маршак Самуил Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 429–430. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Samuil Marshak // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]