Перайсці да зместу

Касалянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касалянка
Характарыстыка
Даўжыня 34 км
Басейн 352 км²
Расход вады 1,8 м³/с
Вадацёк
Выток в. Малая Зімніца
  Каардынаты 53°17′25″ пн. ш. 30°39′44″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
  Каардынаты 53°11′02″ пн. ш. 30°53′11″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож  Дняпро  Дняпроўскі ліман[d]

Краіны Беларусь
physical
вусце
вусце

Касалянка, Касялянка, Перагонка — рака ў Слаўгарадскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 352 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Малая Зімніца Слаўгарадскага раёна, вусце за 1 км на ў ад вёскі Ліцвінавічы Кармянскага раёна. Цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня яе 0,9—1,5 км. Абалона ў вярхоўі забалочаная, ніжэй сухая, двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,9 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 17,5 км (выток — на 0,5 км вышэй за вусце ракі Бычанка), далей слаба меандруе. Шырыня ракі ў межань у сярэднім цячэнні 8—10 м, у ніжнім 3—5 м.