Святаполк Юр’евіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Святаполк III Юр'евіч)
Jump to navigation Jump to search
Святаполк Юр'евіч
Князь тураўскі
пасля 1170 — 1190
Папярэднік Іван Юр'евіч
Пераемнік Глеб Юр'евіч
 
Нараджэнне 1100-я
Смерць 19 красавіка 1190(1190-04-19)
Пахаванне
Род Рурыкавічы
Бацька Юрый Яраславіч
Маці Ганна Усеваладаўна[d]
Дзеці Уладзімір Святаполкавіч і Расціслаў Святаполкавіч[d]

Святаполк Юр'евіч (? — 19 красавіка 1190), князь тураўскі.

Сын Тураўскага князя Юрыя Яраславіча. Упершыню ўпамінаеца ў 1156 г., калі князь Яраслаў Уладзіміравіч Асмамысл пасылаў Святаполка Юр'евіча да вялікага князя Юрыя Далгарукага прывесці ў Галіч зняволенага князя Івана Расціславіча Бярладніка. Як князь тураўскі Святаполк Юр'евіч вядомы з 1162 г., калі хадзіў разам з іншымі князямі выганяць са Слуцка Уладзіміра Мсціславіча. У 1168 г. Святаполк Юр'евіч удзельнічаў у вялікім паходзе вялікага князя Мсціслава Ізяславіча на полаўцаў. У 1170 г. дапамагаў выгнанаму з Кіева Мсціславу Ізяславічу вярнуць свой трон.

Святаполк Юр'евіч пахаваны ў Кіеве ў Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пазднякоў В. Святаполк Юр'евіч // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]