Любашаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Любашаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Ганцавіцкі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Любашава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 418
Любашаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Люба́шаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Любашава (да 1954 г. — Ганцавічы).

Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Ганцавіцкі сельсавет у Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Ганцавічы. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Любашаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Любашава[1]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2418 чалавек[2], з іх 93,0 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.