Сенненская пушча
Сенненская пушча? | |
---|---|
Размяшчэнне | |
54°48′53″ пн. ш. 29°46′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Віцебская вобласць |
Се́нненская пушча — лясны масіў у Сенненскім раёне, на паўночны ўсход ад г. Сянно, на тэрыторыі Багушэўскага лясгаса. Плошча складае каля 1,7 тыс. га.
Рэльеф хвалісты з градава-ўзгорыстымі і ярыста-лагчыннымі формамі. Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя на сярэдніх і цяжкіх водна-ледавіковых суглінках. На поўначы пушчы возера Сянно. Карэнныя яловыя лясы на 70 % змяніліся вытворнымі драбналістымі і займаюць толькі 15,3 % плошчы. Пераважаюць вытворныя асінавыя, бярозавыя, шэраальховыя лясы кіслічнага і сніткавага тыпаў, чорнаалешнікі крапіўныя і вятроўнікавыя. Ландшафт прыдатны для турызму і адпачынку.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дз. С. Голад. Сенненская пушча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.