Сквер па вуліцы Мянжынскага (Магілёў)
Выгляд
| Сквер па вуліцы Мянжынскага? | |
|---|---|
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | сквер |
| Размяшчэнне | |
| 53°53′43″ пн. ш. 30°18′55″ у. д.HGЯO | |
Сквер па вуліцы Мянжынскага — сквер-бульвар у Магілёве, размешчаны ўздоўж вуліцы Мянжынскага. Плошча складае 1,6 га[1].
У канцы верасня 2018 года Камісія па тапаніміцы і ўвекавечванні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва, разглядаючы зварот грамадзян з просьбай аб прысваенні найменняў паркам горада[2], прапанавала надаць зялёнай зоне ўздоўж вуліцы Мянжынскага ў граніцах вуліц Іжэўскай і Прамысловай назву «сквер Малое Завалле». Назва прапанавана па гістарычнай назве вуліцы Мянжынскага, якая праходзіла за былым Палявым валам — трэцім кольцам гарадскіх умацаванняў горада[3]. Назва дагэтуль афіцыйна не зацверджана.
Зноскі
- ↑ Скверы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Зялёным зонам Магілёва - назвы з гістарычным абліччам.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 4 мая 2019.
- ↑ Общественные обсуждения по названиям скверов и парков Могилёва начнутся 3 октября 27.09.2018 Архівавана 10 мая 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
