Скупшчына Чарнагорыі
| Скупшчына Чарнагорыі Скупштина Црне Горе Skupština Crne Gore | |||||
|
| |||||
| Парламенцкая сістэма | Аднапалатная | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Спікер | Ранка Крывакапіч | ||||
| --- з партыі | Сацыял дэмакратычная партыя Чарнагорыі | ||||
| Дэпутатаў | 81 | ||||
| Палітычныя групы (фракцыі) | ДПС (35) СНП(16) СДП (6) | ||||
| Апошнія выбары | 29 сакавіка 2009 | ||||
| Дзяржава | |||||
| Вэб-сайт | http://www.skupstina.me | ||||
Скупшчына Чарнагорыі (чарнагор.: Скупштина Црне Горе/Skupština Crne Gore) — прадстаўнічы орган і носьбіт заканадаўчай улады (парламент) Чарнагорыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па выніках рэферэндума 2006 года Парламент абвясціў незалежнасць Чарнагорыі і яе выхад са складу федэрацыі Сербія і Чарнагорыя 3 чэрвеня 2006 года.
Паўнамоцтвы і абавязкі
[правіць | правіць зыходнік]Парламент зацвярджае кандыдатуру прэм'ер-міністра, якую высоўвае прэзідэнт, пры гэтым міністэрскія пасады размяркоўваюцца прэм'ер-міністрам. Скупшчына мае права вынесці вотум недаверу ўраду.
Скупшчына зацвярджае ўсе законы, ратыфікуе міжнародныя акты, прызначае суддзяў усіх узроўняў, прымае бюджэт і выконвае іншыя абавязкі, адлюстраваныя ў канстытуцыі.
Дэпутаты
[правіць | правіць зыходнік]Дэпутаты абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Адзін дэпутат уяўляе 6000 выбаршчыкаў, што ўплывае на агульную колькасць дэпутатаў. Сёння іх 81, тады як у мінулай сесіі было 74.
Спікеры парламента
[правіць | правіць зыходнік]- Ранка Крывакапіч (3 чэрвеня 2006 — наш час)