Перайсці да зместу

Азярыцкаслабадскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азярыцкаслабадскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смалявіцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Слабада
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 6 337
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Азярыцкаслабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Слабада.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Слабадскі сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна. 23 снежня 1963 года перайменаваны ў Азярыцкаслабадскі сельсавет[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 10 лютага 1977 года ў склад сельсавета з Прылепскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Багута, Батурынка, Грудок, Задомля, Масцішча, Пастухі, Рудамэйка і хутар Рэпішча)[2]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Усяжскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Дубовікі і Малое Залужжа)[3]. 28 снежня 2000 года вёска Дубовікі вернута ў склад Усяжскага сельсавета[4]. 16 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прылепскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Аношкі, Вішня, Дуброва, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Усяжка, Прылепы, Прыстрамы і Рудня)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 3500 чалавек[6], з іх 90,0 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,5 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 6337 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Слабодскага сельскага Савета Мінскага раёна Мінскай вобласці ад 23 снежня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 38 (1038).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 декабря 2000 г. № 61 Об изменении границ Озерицко-Слободского и Усяжского сельсоветов Смолевичского района
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 16 декабря 2009 г. № 231 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.