Смарганец шарсцісты
Смарганец шарсцісты | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Смарганец шарсцісты[1] (Holcus lanatus) — від кветкавых раслін роду Смарганец (Holcus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 80[1] см. Утварае дзярніну. Сцяблы прамастойныя, у вузлах і пад імі, а таксама лісце, апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, сядзячае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Суквецце — мяцёлка даўжынёй каля 10 см. Асцюкі кароткія, кручкападобна сагнутыя. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана ў Еўропе, умераных абласцях Азіі і Паўночнай Афрыкі, на Канарскіх астравах і востраве Мадэйра[2]. Натуралізавалася ў розных рэгіёнах свету[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на лугах, узлесках і палянах, аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Кармавая і газонная расліна. Вырошчваецца ў Чылі, Бутане, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Чылі[2].
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Taxon: Holcus lanatus L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ Бухарник шерстистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудрашова М. Г. Смарганец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 550. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Бухарник шерстистый // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редакторы тома Р. Ю. Рожевиц и Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1934. — Т. II. — С. 238—239. — 778 + XXXIII с. — 5 175 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бухарник шерстистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Бухарник шерстистый // ФГБУ «Россельхозцентр» (руск.)
- Бухарник шерстистый, бухарник йоркширский — Holcus lanatus L. // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru(недаступная спасылка) (руск.)