Смачная кніга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
«Смачная кніга»
Выданне
Жанр: Літаратура для дзяцей, паэзія
Аўтар: Аксана Спрынчан
Мова арыгінала: беларуская
Дата першай публікацыі: 2017
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Колькасць старонак: 71
Ілюстратар: Вольга Максімовіч
ISBN: 978-985-02-1763-9

«Смачная кніга» — кніга вершаў і загадак для дзяцей. Аўтар — Аксана Спрынчан. Выдадзена ў 2017 годзе, выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1][2].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Усе вершы ў кнізе звязаны са смачнай тэматыкай на любы густ. У вершаванай форме ў ёй распавядаецца пра стравы беларускай кухні, дранікі і верашчаку, смачную гарбату з зёлак, таксама ёсць вершыкі і пра ласункі — шакаладкі, мармелад, марозіва і інш.[3][4]. Кніга ўтрымлівае вершаваныя расповеды пра адметнасці розных страў і спосабаў іх прыгатавання, гісторыі пра жывёл і іх любімую ежу, а таксама невялічкія казкі ў вершах[5].

Раздзел кнігі «Агародная хованка» складаецца з рыфмаваных загадак, у якім аўтар у гульнявай форме знаёміць малых чытачоў амаль з усімі тымі дарамі, што дае нам гарод[4].

Прэзентацыя кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню кніга была прэзентавана 12 мая 2017 года ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі[6]. Прэзентацыя стала самай незвычайнай і крэатыўнай па сваёй праграме і форме падачы. Яна суправаджалася прыгатаваннем на вачах гледачоў страў беларускай кухні, а таксама стала самай працяглай па часе[3]. У праграму прадстаўлення кнігі ўвайшлі музычныя выступленні, конкурсы і загадкі на кулінарныя тэмы.

На прэзентацыі «Смачнай кнігі» выступілі Таццяна Будовіч-Барадуля, Наталля Бучынская, Алег Грушэцкі, Анатоль Зэкаў, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Серж Мінскевіч, Юры Пацюпа, Людміла Рублеўская, Антаніна Хатэнка, Віктар Шніп, Людміла Шчэрба[3]. 

Прэзентацыя кнігі. Вядучыя — Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан
Прыгатаванне мачанкі падчас прэзентацыі. Юрась Пацюпа
Выступоўцы-удзельнікі прэзентацыі кнігі

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2018 год — кніга намінавана на «Прэмію Цёткі» у намінацыях «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» і «Найлепшае мастацкае афармленне»[7].

Дадатковая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскім аўтографам быў перададзены аўтарам ў дар у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча)[8].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Спрынчан, А. В. Смачная кніга. Мастацкая літаратура (29 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
  2. Рублеўская Л. Аксана Спрынчан. Смачная кнiга. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2017. СБ. Беларусь сегодня (5 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 Грушэцкі А. Самая «Смачная кніга». Новы Час (13 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
  4. 4,0 4,1 Грушэцкі, 19 мая 2017, с. 6
  5. Весялуха М. Што пачытаць дзеткам?. Звязда (11 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
  6. Максім Каўняровіч Кулінарную кнігу для дзяцей прэзентавалі ў Менску. Беларускае Радыё Рацыя (13 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
  7. Грушэцкі А. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў. Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
  8. Беларускія аўтары падаравалі кнігі школьнікам з Бельску-Падляшскага. Новы Час (12 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 2 кастрычніка 2018.