Анатоль Мікалаевіч Зэкаў
Анатоль Мікалаевіч Зэкаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1955 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Узнагароды |
Анатоль Мікалаевіч Зэ́каў (нар. 20 студзеня 1955; вёска Патапаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік, Ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёўскага раёна.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі гомельскай раённай газеты «Маяк», потым — у Гомельскім райкаме камсамола: загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром.
З 1980 да 1982 года — слухач Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК ВЛКСМ (г.Масква). У Мінску працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМ Беларусі. У 1991 годзе завочна скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі. Палітолаг.
З 1985 года — у рэдакцыі маладзёжнай газеты «Чырвоная змена». Затым узначальваў мінскую гарадскую газету «Добры вечар» (1990—1996) і штотыднёвік «Сталіца», працаваў у газеце «Книга и мы»(1996—1997), быў галоўным рэдактарам «Беларускай лясной газеты» (1997—2002), намеснікам і в.а. галоўнага рэдактара часопіса «Вожык»(2002—2005), рэдактарам аддзела прозы — членам рэдкалегіі часопіса «Полымя» (2006—2009). Цяпер — у рэдакцыі часопіса «Вясёлка». Працуе ў якасці тэлевядучага на канале “Беларусь-3”, дзе вядзе штотыднёвую літаратурную праграму Дыя@блог. P.S.
Аўтар тэкстаў гімнаў лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першы верш апублікаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў 1969 годзе. Анатоль Зэкаў напісаў некалькі разнастайных кніг. Сярод іх: кнігі паэзіі «Зона кахання», «Промнік позірку твайго» і інш. Асноўныя тэмы паэтычнай творчасці - роздум аб праблемах, якія ставіць жыццё перад чалавекам, чалавецтвам, аб вечных праблемах дабра i зла, любові i нянавісці.
А. Зэкаў валодае рэдкім у літаратуры талентам парадыста. Ён напісаў шмат пародый на вершы іншых паэтаў, такіх як Р. Баравікова, Т. Атрошанка, В. Аксак, М. Шабовіч і інш. Яго пародыі увайшлі ў зборнікі сатыры і гумару "Дуэль" i "Дуэль-2", «Вінегрэт пад фуршэт», «Каханне на снезе», “Тары-бары” і інш. У іх А.Зэкаў паўстае не толькі як парадыст, таму што на "дуэль" ён выклікае не адных паэтаў, a i розных масцей антыгерояў нашага супярэчлівага часу.
Навізной тэм, іх сучаснай трактоўкай і вобразнасцю вызначаюцца байкі Анатоля Зэкава: “Сабачы брэх”, “Крот і мышы”, “Пчолы і труцень, “Мядзведзь і размеркаванне”, Уюн і дно”, “Непаслухмяны конь”, “Паўлін і певень” і інш.
Грані таленту Зэкава адкрыліся i у прозе. Дэбютам стала кніга "Вясельнае падарожжа ў Стамбул".
Таксама ён стварыў мноства кніг для дзяцей: «Чатыры зярняткі», «Не казкі пра Сашку», «Зязюля Гулюля»і інш. І ў гэтых кнігах, адрасаваных юным чытачам, ён паказаў сябе такім жа майстрам, удумлівым, лаканічным, дасціпным і сучасным.
Песні, створаныя на аснове яго твораў, спяваюць многія беларускія выканаўцы, такія як Я. Навуменка, А. Балотнік, Г. Грамовіч, А. Ярмоленка і інш.
Ён аўтар лібрэта спектакля “Жыццё і смерць Янкі Купалы”, які быў пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры.
Вершы Анатоля Зэкава перакладаліся на рускую, таджыкскую і чувашскую мовы,уключаны ў школьныя падручнікі.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паэзія[правіць | правіць зыходнік]
- Боль сумлення. Вершы і паэма. (1989)
- Аварыя сумлення. Паэма. (1996)
- На арэхавым кані. Вершы (2003)
- Лісты да цябе. Вершы. (2005)
- Чарнобыльскі вецер. Вершы, паэма, былі (2006)
- Кругі ў галаве. Пародыі (2007)
- Промнік позірку твайго. Вершы пра каханне (2008)
- Не казкі пра Сашку. Мініяцюры (2013)
- Пад кронай белых аблачын. Вершы (2013)
- Безбілетны Зай. Вершы (2014)
- Вожык вёз сараканожак. Вершы (2014)
- Вінегрэт пад фуршэт. Вясёлая кніга (2015)
- Параненая памяць. Апавяданні, вершы, эсэ (2015)
- Белае сонца бяроз. Вершы і паэма (2016)
- Птушыныя арэлі. Вершы. (2017)
- Прыгарадныя чайкі. Вершы. (2018).
Проза[правіць | правіць зыходнік]
- «Вясельнае падарожжа ў Стамбул» (2000)
- «Генеральскі нумар» (2011)
Сатыра і гумар[правіць | правіць зыходнік]
- «Дуэль» (1994)
- «Дуэль-2» (1995)
- «Па самую плешку»(2003)
- «Кругі ў галаве» (2007)
- «Каханне на снезе» (2011)
- Замарожаныя пачуцці. Пародыі (2015)
- Тары-бары. Пародыі (2015)
Для дзяцей[правіць | правіць зыходнік]
- «Чатыры зярняткі» (2000)
- «На арэхавым кані» (2003)
- «Мянтуз сярод мядуз» (2007)
- Мянтуз сярод мядуз. Азбука-маляванка ў скорагаворках (2008)
- «Зязюля Гулюля» (2011)
- Кенгуру ці кенгура? Казкі і вершы (2013)
- Як Гаўка ў космас збіраўся. Казкі, апавяданні, вершы (2013)
- Азбуку мядзведзь вучыў Вершы (2015)
- Лічба з літарай сябруюць(2016)
- Адна сям’я – ад А да Я. Вершы (2017)
- Селі хмаркі на вярбу. Чыстагаворкі (2018)
- За месяцам – месяц. Вершы, загадкі (2018)
У зборніках[правіць | правіць зыходнік]
- Забароненая сукня. Як хлопчык Кастусь з ліфтам паразумеўся // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).
Іншае[правіць | правіць зыходнік]
- «Алесь» (2007) — кніга ўспамінаў пра Алеся Пісьмянкова
- лібрэта спектакля “Жыццё і смерць Янкі Купалы”, які быў растаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры.
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Залаты купідон (2007; сатыра і гумар)
- Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі (2009).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Відыяфільм[правіць | правіць зыходнік]
Зэкаў, Анатоль "Загадкі і лічылкі" // youtube.com https://www.youtube.com/watch?v=1pkuSIW4-l8
У сеці[правіць | правіць зыходнік]
- ЖУК,Таццяна. Зрабіць дзень святлейшым.https://fmmp.bntu.by/nedelya-belorusskogo-yazyka-2/
- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі