Спіс недружалюбных краін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Урадавае распараджэнне
«Спіс недружалюбных краін»
Список недружественных стран
Russian-list-of-unfriendly-countries.svg
Дзяржава: Сцяг Расіі Расія
Нумар: 1230-р
Падпісанне: Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 красавіка 2021
Уступ у сілу: 13 мая 2021

Спіс недружалюбных краін (руск.: Список недружественных стран) — пералік, зацверджаны распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі 13 мая 2021 года № 1230-р[1] (абноўлены ад 5 сакавіка 2022 года №430-р[2]).

У рэдакцыі распараджэння гучыць як[3]:

" Пералік замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі, грамадзян Расійскай Федэрацыі або расійскіх юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца меры ўздзеяння (процідзеяння), устаноўленыя Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 23 красавіка 2021 г. № 243 „Аб прымяненні мер уздзеяння (процідзеянні) на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў", з указаннем колькасці фізічных асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і з якімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі, прадстаўніцтвамі дзяржаўных органаў і дзяржаўных устаноў названых дзяржаў могуць быць заключаны працоўныя дагаворы, дагаворы аб прадастаўленні працы работнікаў (персаналу) і іншыя грамадзянска-прававыя дагаворы, на падставе якіх узнікаюць працоўныя адносіны з фізічнымі асобамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
"

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 красавіка падпісаў указ „Аб прымяненні мер уздзеяння (процідзеянні) на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў" (Указ ад 23 красавіка 2021 г. № 243)[4]. Дакумент абмяжоўвае заключэнне дыппрадстаўніцтвамі краін, чые дзеянні прызнаны недружалюбнымі, працоўных дагавораў з фізічнымі асобамі на тэрыторыі Расіі. Спіс такіх краін павінен быў вызначыць урад.

Па стане на 5.03.2022 года ў спіс увайшлі:

  1. Сцяг Албаніі Албанія
  2. Сцяг Андоры Андора
  3. Сцяг Аўстраліі Аўстралія
  4. Сцяг Вялікабрытаніі Брытанія
  5. Сцяг Грузіі Грузія
  6. Сцяг ЕС Еўрапейскі саюз (дзяржавы-члены)
  7. Сцяг ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі
  8. Сцяг Ісландыі Ісландыя
  9. Сцяг Канады Канада
  10. Сцяг Паўднёвай Карэі Карэя
  11. Сцяг Ліхтэнштэйна Ліхтэнштэйн
  12. Сцяг Манака Манака
  13. Сцяг Федэратыўных штатаў Мікранезіі Мікранезія
  14. Сцяг Нарвегіі Нарвегія
  15. Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя
  16. Сцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія
  17. Сцяг Сан-Марына Сан-Марына
  18. Сцяг Сінгапура Сінгапур
  19. Сцяг Тайваня Тайвань
  20. Сцяг Украіны Украіна
  21. Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя
  22. Сцяг Швейцарыі Швейцарыя
  23. Сцяг Японіі Японія

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі