Бумажкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станцыя Бумажкова)
Пасёлак
Бумажкова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Залессе
Колькасць двароў
5
Насельніцтва
14[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247307
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240820011
Бумажкова на карце Беларусі ±
Бумажкова (Беларусь)
Бумажкова
Бумажкова (Гомельская вобласць)
Бумажкова

Бумажко́ва[2] (трансліт.: Bumažkova, руск.: Бумажково; да 1969 года Залессе) — пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Названы ў гонар Героя Савецкага Саюза Ц. П. Бумажкова ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 21 студзеня 1969 года.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 217 км ад Гомеля, станцыя на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Водная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сувязь па аўтамабільных дарогах, што злучаюць вёску з Акцябрскім.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка — невялікі адасоблены ўчастак забудовы побач з чыгуначнай станцыяй. Забудова пераважна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла ў 1931 годзе ў ходзе будаўніцтва чыгункі. З уводам у дзеянне ў 1932 годзе лініі Бабруйск — Старушкі тут пачала дзейнічаць станцыя Залессе.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 5 двароў, 14 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997 год — 5 двароў, 14 жыхароў.
  • 2004 год — 15(?) двароў, 15 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.