Старобінскі торфабрыкетны завод
ААТ «Старобінскі торфабрыкетны завод» | |
---|---|
Тып | прадпрыемства |
Заснаванне | 7 ліпеня 1977 |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Ілля Аляксандравіч Мурашко (дырэктар) |
Галіна | паліўна-энергетычны комплекс |
Прадукцыя | паліўныя брыкеты[d] і торф |
Матчына кампанія | Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне па паліву і газіфікацыі «Белпалівагаз» |
Сайт | stbz.by |
Старо́бінскі торфабрыке́тны заво́д[1] — прамысловае прадпрыемства паліўна-энергетычнага комплексу Беларусі ў гарадскім пасёлку Старобін Салігорскім раёне Мінскай вобласці, адкрытае акцыянернае таварыства. Найбуйнейшае прадпрыемства ў Еўропе па здабычы торфу і вытворчасці паліўных брыкетаў[2]. Уваходзіць у склад Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліву і газіфікацыі «Белпалівагаз» Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 годзе была створана дырэкцыя завода[3]. Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1972 годзе. Першая прадукцыя была выдадзенв 7 ліпеня 1977 года. Гэтая дата лічыцца днём заснавання Старобінскага торфабрыкетнага завода[3]. Вытворчая магутнасць за год складала 160 тыс. тон брыкету[1]. У 2001 годзе вытворчая магутнасць завода складала 130 тыс. тон брыкету, здабывалася 240 тыс. тон торфу[1].
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]Старобінскі торфабрыкетны завод выпускае драўняныя і тарфяныя паліўныя брыкеты, торф для кампостаў. Прадукцыя пастаўляецца ў Расію, Польшчу, Украіну, Швецыю. Асноўным пакупніком з’яўляецца холдынг «Беларуская цэментная кампанія» (ААТ «Беларускі цэментны завод», у горадзе Касцюковічы, ААТ «Крычаўцэментнашыфер», у горадзе Крычаў)[3].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Открытое акционерное общество «Старобинский торфобрикетный завод» на партале Export.by (руск.) (англ.)
- ↑ а б в Афіцыйны сайт ААТ «Старобінскі торфабрыкетны завод» (бел.) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Старо́бінскі торфабрыке́тны заво́д // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 162. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт ААТ «Старобінскі торфабрыкетны завод» (бел.) (руск.)
- ПРУП «Старобинский торфобрикетный завод»/ Тепло и свет (руск.) // СБ. Беларусь сегодня, 13 лютага 2008 года.
- Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне « Белпалівагаз» (бел.) (руск.)
- Открытое акционерное общество «Старобинский торфобрикетный завод» на партале Export.by (руск.) (англ.) // Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн