Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі
У ПЭК Беларусі вылучаюць паліўную прамысловасць (нафтавую, газавую, тарфяную) і электраэнергічную прамысловасць. ПЭК мае развітую прамысловую інфраструктуру, уключаючы сетку нафтаправодаў і газаправодаў, у тым ліку магістральных, а таксама высокавольтныя лініі электраперадач.

Кіраванне развіццём паліўна-энергетычнага комплекса ажыццяўляюць Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (ВА «Белтопгаз», ВА «Белэнерга», ААТ «Белтрансгаз»), канцэрн «Белнафтахім» і іншыя дзяржаўныя арганізацыі.
У ПЭК краіны адбываюцца істотныя структурныя зрухі, адлюстроўваючы не толькі ступень выкарыстоўвання тых ці іншых энерганосьбітаў, але і навукова-тэхнічныя, сацыяльныя, арганізацыйныя і вытворчыя зрухі ў нацыянальнай эканоміцы.
Паказчык | 1990 г. | 1995 г. | 2000 г. | 2004 г. |
---|---|---|---|---|
Аб’ём вытворчасці па ПЭК — усяго,% | 100,0 | 100,0 | 100,0 | 100,0 |
У тым ліку: | ||||
электраэнергетыка | 36,7 | 76,0 | 30,4 | 27,3 |
паліўная прамысловасць | 63,3 | 24,0 | 69,6 | 72,7 |
Структура валавой прадукцыі ПЭК Беларусі.[1]
Індустрыяльнае развіццё Беларусі перш за ўсё сказалася на павышенні удзельнай вагі галін, забяспечваючых пераўтварэнне асобных відаў паліва і энергіі, што вядзе да памяншэння дзелі прамога спальвання паліва. Паглыбленне электрафікацыі ў ва ўсіх сферах эканомікі, рацыяналізацыя электрычнай гаспадаркі вызначылі павышенне удзельнай вагі электраэнергетычнай прамысловасці ў валавай прадукцыі ПЭК у 1990—1995 гг. Дамініруючымі галінамі ПЭК у перспектыве па ранейшаму застануцца электраэнергетыка і нафтаперапрацоўчая прамысловасці.
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь в цифрах: Крат.стат.сб. Мн.:Минстат РБ,2005. С.209-210