Эрнястас Галванаўскас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрнястас Галванаўскас
Ernestas Galvanauskas
Эрнястас Галванаўскас
Прэм'ер-міністр Літвы
7 кастрычніка 1919 — 19 чэрвеня 1920
Папярэднік Мікалас Сляжэвічус
Пераемнік Казіс Грынюс
2 лютага 1922 — 18 чэрвеня 1924
Папярэднік Казіс Грынюс
Пераемнік Антанас Туменас
 
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, эканаміст, дыпламат, журналіст, палітык
Нараджэнне 20 лістапада 1882(1882-11-20)[1]
Смерць 24 ліпеня 1967(1967-07-24)[1] (84 гады)

Эрнястас Галванаўскас (літ.: Ernestas Galvanauskas; 20 лістапада 1882, Зізоніс, цяпер Біржаўскі раён, Літва — 24 ліпеня 1967, Экс-ле-Бен, Францыя) — літоўскі дзяржаўны і грамадска-палітычны дзеяч, выкладчык.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў пачатковай школе ў Вабалінінках і ў двухгадовай рэальнай вучылішча ў Панявежы. Скончыў гімназію ў Мітаве (цяпер Елгава). У 19021904, 19061908 вучыўся ў Пецярбургскім Горным інстытуце. У 1905 удзельнічаў у стварэнні Літоўскага сялянскага саюза, які неўзабаве аб'ядналася з Літоўскай дэмакратычнай партыяй. У 19081912 завяршаў адукацыю ў Льежы. У 1913 атрымаў дыплом электраінжынера. Супрацоўнічаў у газетах «Vilniaus žinios» (бел.: Віленскія весткі), «Lietuvos ūkininkas» (бел.: Літоўскі гаспадар). Аўтар шэрагу навуковых прац. У 1913 працаваў у Сербіі ў кансорцыуме французскіх банкаў. У 1918 удзельнічаў у Парыжскай мірнай канферэнцыі, у 1919 арганізаваў літоўскае інфармацыйнае бюро ў Парыжы.

Дзяржаўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Міністр-старшыня пятага кабінету міністраў і міністр фінансаў, гандлю і прамысловасці (7 кастрычніка 1919 — 19 чэрвеня 1920). У шостым урадзе Казіса Грынюса (19 чэрвеня 1920 — 2 лютага 1922) міністр фінансаў, гандлю і прамысловасці, выканаўца абавязкаў міністра транспарту. У сёмым (2 лютага 1922 — 22 лютага 1923), восьмым (23 лютага 1923 — 29 чэрвеня 1923), дзявятым (29 чэрвеня 1923 — 18 чэрвеня 1924 урадах Літвы міністр-старшыня і міністр замежных спраў. Адначасова ў восьмым і дзявятым урадах, гэта значыць у лютым 1923-чэрвені 1924, выконваў абавязкі міністра па справах беларусаў.

Пры ім у 1922 быў заснаваны Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Коўне. У 1923 адбылася акупацыя Літвой Клайпеды. У 19241927 прадстаўнік Літвы ў Лондане, дамогся прызнання Клайпеды за Літвой.

Клайпеда[правіць | правіць зыходнік]

У 19271928 старшыня кіравання Клайпедскага порта. Заснаваў у Клайпедзе таварыства танных кватэр для рабочых літоўцаў. У 19341939 першы рэктар Клайпедскага камерцыйнага інстытута.

Познія гады[правіць | правіць зыходнік]

Ува ўрадзе Антанаса Мяркіса (21 лістапада 1939 — 17 чэрвеня 1940) быў міністрам фінансаў. У 1940 выканаўца абавязкаў міністра транспарту. У студзені 1941 увайшоў у Літоўскі нацыянальны камітэт і быў яго старшынёй. Камітэт быў створаны за мяжой у верасні 1940 на ініцыятыву паслоў незалежнай Літоўскай Рэспублікі, якія заставаліся за мяжой, і пры ўдзеле прэзідэнта-ўцекача Антанаса Смятоны. Меркавалася, што Нацыянальны камітэт трансфармуецца ў літоўскі ўрад у выгнанні. Аднак ніякай істотнай ролі камітэт не згуляў. У 1941 арыштаваны немцамі.

У 1944 эміграваў у Германію, быў членам Найвышэйшага літоўскага вызваленчага камітэта. У 1947 пераехаў на Мадагаскар, дзе выкладаў у мясцовым універсітэце, заснаваў камерцыйныя і прамысловыя курсы. У 1963 эміграваў у Францыю, дзе і памёр.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Valstija ir mokesčiai», (бел.: Дзяржава і падаткі) 1909,
  • «Pologne et Lithuanie», (бел.: Польшча і Літва) 1923,
  • «Atsiminimai», (бел.: Успаміны), 1925


Папярэднік:
Мікалас Сляжэвічус
Казіс Грынюс
Прэм'ер-міністр Літвы
7 кастрычніка 191919 чэрвеня 1920
2 лютага 192218 чэрвеня 1924
Пераемнік:
Казіс Грынюс
Антанас Туменас
Папярэднік:
Уладас Юргуціс
Міністр замежных спраў Літвы
29 чэрвеня 192318 чэрвеня 1924
Пераемнік:
Вальдэмарас Чарнецкіс
Папярэднік:
Дамінік Сямашка
в.а. міністра беларускіх спраў Літвы
люты 1923-чэрвень 1924
Пераемнік:
пасада скасвана

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]