Стоневічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стоневічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 17 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовыя індэксы
231337
Аўтамабільны код
4
СААТА
4229813125
Стоневічы на карце Беларусі ±
Стоневічы (Беларусь)
Стоневічы
Стоневічы (Гродзенская вобласць)
Стоневічы

Сто́невічы[1] (трансліт.: Stonievičy, руск.: Стоневичи) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ХVII стагоддзі маёнтак і вёска Стоневічы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 годзе маёнтак належаў Ф. Длускаму, 1 дым. У 1735 годзе адносіліся да Дудскай парафіі (храм — Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, в. Дуды).

У другой палове ХІХ стагоддзя вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 годзе 34 рэвізскія душы, у складзе маёнтка Іўе графіні Замойскай. З сярэдзіны ХІХ стагоддзя ў Іўеўскім графстве. Паводле перапісу 1897 года налічвалася 19 двароў і 147 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы 157 жыхароў, 164 дзесяціны зямлі, у фальварку Замойскіх 16 жыхароў, 117 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гадах у Іўеўскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе ў вёсцы 27 двароў, 138 жыхароў, у фальварку 2 двары, 30 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 года вёска (21 двор, 173 жыхары) і хутар (9 двароў, 41 жыхар) у Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёна. З 1952 года ў складзе калгаса «Ураджай». З 1961 года ў Іўеўскім пассавеце, а з 1962 года ў Іўеўскім сельсавеце[2] і ў калгасе «Нёман». З 1967 года ў складзе Морынскага сельсавета[3]. У 1970 годзе 109 жыхароў, у калгасе «Прынёманскі». У 1999 годзе 28 двароў, 47 жыхароў. З 1986 года ў зоне радыяцыйнага кантролю.

18 красавіка 2017 года пасля скасавання Морынскага сельсавета вёска далучана да Іўеўскага сельсавета[4].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 245 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.— 510 с. ISBN 985-6302-45-5. — С. 477.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]