Страднае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Страднае
Каардынаты: 56°00′57″ пн. ш. 28°23′15″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 126,3[1] м
Даўжыня 1,44 км
Шырыня 1,12 км
Плошча 0,94 км²
Аб'ём 0,0006 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,53 км
Найбольшая глыбіня 1,1 м
Сярэдняя глыбіня 0,6 м
Салёнасць да 0,13 ‰
Плошча вадазбору 16,8 км²
Упадаюць рака Балгач
Выцякаюць рака Трудніца
Страднае (Беларусь)
Страднае
Страднае
Страднае (Віцебская вобласць)
Страднае
Страднае

Стра́днаевозера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, каля вёскі Страднае.

Плошча паверхні 0,94 км². Найбольшая глыбіня 1,1 м. Даўжыня 1,44 км, найбольшая шырыня 1,12 км. Даўжыня берагавой лініі 4,53 км. Аб'ём вады 0,6 млн. м³. Плошча вадазбору 16,8 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. Берагі нізкія, месцамі тарфяныя. Дно каля паўднёвага і ўсходняга берагоў да глыбіні 0,5 м выслана пяском і ілам, астатняя частка — сапрапелем. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю, уздоўж берагоў перарывістая паласа надводнай расліннасці шырынёй да 75 м, пашырана да глыбіні 0,5 м.
Возера дыстрофнае, слабапраточнае. На паўднёвым захадзе ўпадае рака Балгач, на паўночным усходзе выцякае рака Трудніца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 52. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько [і інш.]. — Мн., 1994.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 11. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 52. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)