Франсуа Аланд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Аланд
фр.: François Hollande
прэзідэнт Францыі
15 мая 2012 — 14 мая 2017
Папярэднік Нікаля Сарказі
Пераемнік Эмануэль Макрон
французскі сукнязь Андоры[d]
15 мая 2012 — 14 мая 2017
Сумесна з Жуан Энрык Вівес-і-Сісілья[d]
Папярэднік Нікаля Сарказі
Пераемнік Эмануэль Макрон
першы сакратар Французскай сацыялістычнай партыі[d]
27 лістапада 1997 — 26 лістапада 2008
Папярэднік Ліянель Жаспен
Пераемнік Марцін Абры[d]
мэр Цюля[d]
17 сакавіка 2001 — 17 сакавіка 2008
Папярэднік Raymond-Max Aubert[d]
Пераемнік Bernard Combes[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
12 чэрвеня 1997 — 18 чэрвеня 2002
Папярэднік Lucien Renaudie[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
23 чэрвеня 1988 — 1 красавіка 1993
Пераемнік Raymond-Max Aubert[d]
дэпутат Генеральнага савета Францыі[d] (canton of Vigeois[d])
20 сакавіка 2008 — 2012
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 1999 — 17 снежня 1999
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
19 чэрвеня 2002 — 19 чэрвеня 2007
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
20 чэрвеня 2007 — 14 мая 2012
Пераемнік Sophie Dessus[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 1999 — 17 снежня 1999

Нараджэнне 12 жніўня 1954(1954-08-12)[1][2][…] (69 гадоў)
Імя пры нараджэнні фр.: François Gérard Georges Nicolas Hollande
Бацька Georges Hollande[d]
Маці Nicole Tribert[d]
Жонка Жулі Гае[d][4]
Дзеці Julien Hollande[d], Flora Hollande[d], Thomas Hollande[d] і Clémence Hollande[d]
Веравызнанне каталіцтва[5] і агнастыцызм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт francoishollande.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа́ Жэра́р Жорж Нікаля Ала́нд (фр.: François Gérard Georges Nicolas Hollande, МФА (фр.): [fʁɑ̃.swa ʒe.ʁaʁ ʒɔʁʒ ɔ.lɑ̃d]; 12 жніўня 1954[9], Руан) — французскі палітык (сацыяліст). Па выніках выбараў 6 мая 2012 года быў абраны 24-м прэзідэнтам Французскай рэспублікі. Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі (1988—1993; з 1997), мэр горада Цюль (2001—2008). Прэзідэнт генеральнага савета дэпартамента Карэз з 2008.

Прэзідэнцтва[правіць | правіць зыходнік]

Франсуа Аланд — удзельнік прэзідэнцкіх выбараў у Францыі 2012 года ад Сацыялістычнай партыі. Лічыўся галоўным канкурэнтам дзейнага прэзідэнта Нікаля Сарказі. У першым туры атрымаў 28,63 % галасоў, заняўшы першае месца і прайшоўшы ў другі тур з Сарказі. Атрымаў перамогу над Сарказі ў другім туры, стаўшы такім чынам 24-м прэзідэнтам Францыі.

Франсуа Аланд — першы з 1920 года (пасля Поля Дэшанеля) прэзідэнт Францыі, які да абрання ні разу не займаў міністэрскіх пастоў. Ён стаў самым непапулярным прэзідэнтам Францыі па выніках першых 100 дзён кіравання. У лютым 2013 года рэйтынг папулярнасці Аланда склаў 30 %, што зрабіла яго самым непапулярным прэзідэнтам Францыі з 1981 года, а ў лістападзе толькі 20 %, што зрабіла яго самым непапулярным прэзідэнтам пятай рэспублікі за ўсю яе гісторыю.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]