Перайсці да зместу

Сямён Майсеевіч Крывашэін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Майсеевіч Крывашэін
руск.: Семён Моисеевич Кривошеин

Мянушка палкоўнік Меле
Дата нараджэння 28 лістапада 1899(1899-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1978(1978-09-16) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў бранетанкавыя войскі
Гады службы 19181953
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
танкавых войскаў
Камандаваў 25-ы механізаваны корпус,
2-гі механізаваны корпус,
1-ы механізаваны корпус
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
узнагароды замежных дзяржаў
У адстаўцы аўтар мемуар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сямён Майсеевіч Крывашэін (руск.: Семён Моисеевич Кривошеин; 28 лістапада 1899, Варонеж — 16 верасня 1978) — удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Генерал-лейтэнант танкавых войскаў (1943), Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнічаў у вызваленні Глуска, таксама ўдзельнік германа-савецкага ваеннага параду ў Брэст-Літоўску.

Нарадзіўся ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1931), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1952). Удзельнік Грамадзянскай вайны, Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936—1937), баёў каля возера Хасан (1938), вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). З 1941 года на Цэнтральным, Калінінскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, камандзір 1-га Краснаградскага механізаванага корпуса. Удзельнік Курскай бітвы, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. Часці корпуса пад яго камандаваннем вызначыліся пры фарсіраванні ракі Шчара, вызваленні Слоніма, Брэста, Варшавы, у бітве за Берлін. Да 1953 года ў Савецкай Арміі.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровы грамадзянін Глуска з 1969 года і ганаровы грамадзянін горада Брэста з 1974 года[1].

Імем С. М. Крывашэіна названы вуліцы ў Брэсце і Пружанах[1].

Аўтар кніг «Сквозь бури» (1959), «Чонгарцы» (1975)[1].

Зноскі

  1. а б в Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 9. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)

Сямён Майсеевіч Крывашэін на сайце «Героі краіны»