Валянціна Іванаўна Мацвіенка
Валянціна Іванаўна Мацвіенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Валентина Матвиенко | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Q18274795? | ||||||
Пераемнік | Mikhail Bocharnikov[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Q24844891? | ||||||
Пераемнік | Yevgeny Mikhaylov[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 красавіка 1949 (76 гадоў) |
||||||
Дзеці | Sergei Matvienko[d] | ||||||
Веравызнанне | РПЦ | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Валянці́на Іва́наўна Мацвіе́нка, дзявочае прозвішча Цю́ціна (нар. 7 красавіка 1949, Шапятоўка, Хмяльніцкая вобласць, Украіна) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Губернатар Санкт-Пецярбурга з 5 кастрычніка 2003 па 22 жніўня 2011 года. Старшыня Урада Санкт-Пецярбурга ў 2003—2011 гадах. Намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі ў 1998—2003 гадах. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Грэцыі ў 1997—1998 гадах.
Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Кавалер ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага (2019). Ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга (2017). Ганаровы грамадзянін горада Кіславодска (2019). Герой Працы Расійскай Федэрацыі (2024).
Знаходзіцца пад персанальнымі міжнароднымі санкцыямі 27 краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Швейцарыі, Аўстраліі, Японіі, Украіны і Новай Зеландыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
З сярэбраным медалём скончыла школу (1966), з чырвоным дыпломам — Чаркаскае медыцынскае вучылішча (1967). У 1972 годзе скончыла Ленінградскі хіміка-фармацэўтычны інстытут. На 5-м курсе інстытута выйшла замуж за Уладзіміра Мацвіенку, у 1985 годзе скончыла Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (цяпер РАНХіГС), у 1991 годзе — курсы ўдасканалення кіруючых дыпламатычных работнікаў пры Дыпламатычнай акадэміі МЗС СССР.
У 1972—1977 гадах — загадчыца аддзела, сакратар, першы сакратар Петраградскага райкама УЛКСМ, Ленінград. У 1977—1978 гадах — сакратар Ленінградскага абласнога камітэта УЛКСМ. У 1978—1981 гадах — другі сакратар Ленінградскага абласнога камітэта УЛКСМ. У 1981—1984 гадах — першы сакратар Ленінградскага абласнога камітэта УЛКСМ. У 1984—1986 гадах — першы сакратар Чырвонагвардзейскага райкама КПСС Ленінграда. У 1986—1989 гадах — намеснік старшыні выканкама Ленінградскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (курыравала пытанні культуры і адукацыі). У 1989—1991 гадах — народны дэпутат СССР ад Саюза савецкіх жанчын, старшыня Камітэта Вярхоўнага Савета СССР па справах жанчын, аховы сям'і, мацярынства і дзяцінства, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
З 1991 года — надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у Рэспубліцы Мальта. У 1992—1994 гадах — надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Мальта. У 1994—1995 гадах — пасол па асобых даручэннях МЗС Расіі. У 1995—1997 гадах — дырэктар Дэпартамента па сувязях з суб'ектамі Федэрацыі, парламентам і грамадска-палітычнымі арганізацыямі Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі. У 1995—1997 гадах — член калегіі МЗС Расійскай Федэрацыі. З 2 кастрычніка 1997 года па 24 верасня 1998 года — надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Грэчаскай Рэспубліцы.
З 24 верасня 1998 года па 11 сакавіка 2003 года — намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. З 11 сакавіка па 15 кастрычніка 2003 года — Паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй Федэральнай акрузе. У чэрвені 2003 года ўвайшла ў склад Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валянціна Матвіенка ў Лентапедыі (руск.)
- Матвіенка Валянціна Іванаўна. Біяграфія на афіцыйным партале Адміністрацыі Архівавана 2 верасня 2011. (руск.)
- Валянціна. Іванаўна Архівавана 11 чэрвеня 2020. (руск.)
- Анлайн-апытанне «Як вы ацэньваеце дзейнасць губернатара Пецярбурга В. І. Матвіенка» Архівавана 11 кастрычніка 2008. (руск.)
- Спасылкі, анатацыі на сайце антыкампрамат.ру (руск.)
- «Бывай, вялікі горад!» Архівавана 12 чэрвеня 2008. (руск.)
- Інтэрв’ю Валянціны Матвіенка на радыё «Рэха Масквы» (руск.) — 06.07.2007
- Інтэрв’ю Валянціны Матвіенка на радыё «Рэха Масквы» (руск.) — 07.07.2008
- Старшыні Савета Федэрацыі Расіі
- Члены Савета Федэрацыі Расіі
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці
- Члены «Адзінай Расіі»
- Члены КПСС
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай хіміка-фармацэўтычнай акадэміі
- Выпускнікі Дыпламатычнай акадэміі МЗС РФ
- Выпускнікі Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага (Расійская Федэрацыя)
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
- Кавалеры ордэна Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі II ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна «Дустлік»
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 1 ступені
- Лаўрэаты прэміі Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі
- Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбурга
- Асобы
- Члены Савета бяспекі Расіі
- Кіраўнікі Санкт-Пецярбурга
- Прадстаўнікі прэзідэнта Расіі ў федэральных акругах
- Жанчыны-палітыкі Расіі