Сяргей Якаўлевіч Аземша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Якаўлевіч Аземша
 
Адукацыя
Месца працы
Нараджэнне 17 ліпеня 1974(1974-07-17) (46 гадоў)
 
Ваенная служба
Званне генерал-маёр юстыцыі[d]

Сяргей Якаўлевіч Аземша (нар. 17 ліпеня 1974, Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе з адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт iмя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 1995 па 1996 год працаваў у пракуратуры Цэнтральнага раёна Гомеля.

З 1996 па 1999 год быў аспірантам кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1997 па 2000 год працаваў на розных пасадах у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З 2000 па 2015 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.

19 мая 2016 года прызначаны намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].

31 жніўня 2020 года Сяргей Аземша быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[2].

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.