Сімяон Уладзіміраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сімяон Уладзі́міраў (балг.: Симеон Владимиров; 8 лютага 1925, с. Іваняне  (руск.), Балгарыя) — балгарскі перакладчык і літаратуразнавец. Скончыў у 1961 годзе Сафійскі ўніверсітэт.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Пераклаў на балгарскую мову раманы «Атланты і карыятыды» І. Шамякіна (1980), «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава (1981), аповесці «Здрада» і «Пастка» В. Быкава (1965), «Шлюбная ноч» (1975) і «Гандлярка і паэт» (1978) Шамякіна, «Лявон Бунтар» К. Чорнага (1978), п'есы «Брама неўміручасці» К. Крапівы (1975), «Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага (1976), «І змоўклі птушкі» Шамякіна (1979), «Пагарэльцы» А. Макаёнка (1980), «Паўлінка» Я. Купалы (1982), апавяданні Я. Коласа, В. Адамчыка, Л. Гаўрылкіна, М. Гіля, Г. Далідовіча, А. Дударава, А. Жука, В. Іпатавай, Л. Калодзежнага, У. Караткевіча, А. Кудраўца, І. Пташнікава, Б. Сачанкі, М. Стральцова і інш. Укладальнік анталогій беларускай прозы «Дзесяць сучасных беларускіх апавяданняў» (1977) і «Пад пошум дубоў» (1981), а таксама зборнікаў выбрыбраных твораў К. Чорнага, У. Караткевіча, А. Кудраўца, Б. Сачанкі. Аўтар артыкулаў і даследаванняў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, беларускую літаратуру. Неаднаразова наведваў Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]