Тайманава
Выгляд
Вёска
Тайманава
| ||||||||||||||||||||||
Та́йманава[2] (трансліт.: Tajmanava, руск.: Таймоново) — вёска ў Беларусі, у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Навабыхаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро, на аўтадарозе Р97 Быхаў—Рагачоў, за 12 кіламетраў на поўдзень ад горада Быхаў і чыгуначнай станцыі Быхаў, за 56 кіламетраў ад Магілёва[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1924—1954 гадах цэнтр Тайманаўскага сельсавета. Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Лудчыцкага сельсавета[4].
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 531 чалавек у 111 дварах[5].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1944 года гітлераўцамі было спалена 111 двароў[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 538 жыхароў, 212 двароў (2002)[3]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Базавая школа-сад
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
Каля вёскі комплекс археалагічных помнікаў Тайманава:
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, за 0,2 км на поўнач ад вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000305
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзi), на паўночнай ускраіне вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000306
- Курганны могільнік-1 і курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзi), на паўночнай ускраіне вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000307
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзi), каля могілак — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000308
- Збудаванне для абпалу вугалю, на ўсходняй ускраіне вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000309
Зноскі
- ↑ Почтовый индекс населённого пункта Таймоново (Могилёвская область, Быховский район, Новобыховский сельсовет)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Та́йменава
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ а б Таймоново (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Та́йманава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 388—389. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Побаль Л. Д. Та́йманава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 389. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тайманава // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 498. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 25. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-68-85. Выданне 1978 года. (руск.)