Перайсці да зместу

ТАЕ Авія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ТрансАвіяЭкспарт)
ТАЕ Авія
Дата заснавання 1992
Хабы Нацыянальны аэрапорт Мінск
Штаб-кватэра Мінск, Беларусь
Кіраўніцтва Юрый Вячаслававіч Хлебус
Сайт: http://www.transaviaexport.com/
Boeing 747-300SF авіякампаніі Трансавіяэкспарт
Іл-76 авіякампаніі Трансавіяэкспарт

ААТ «ТАЕ Авія» — беларуская грузавая авіякампанія. 99,8 % акцый кампаніі належыць дзяржаве, астатнія 0,2 % акцый — акцыянерам. На рынку грузавых перавозак працуе з 1992 года[1]. Авіякампанія зарэгістраваная ў ІКАО, рашэнне ад 8 чэрвеня 1993 года, Doc AN 2/16, з прысваеннем трохлітарнага кода ТХС. Зарэгістраваная ў ІАТА з прысваеннем двухлітарнага кода AL і трохлічбавага прэфікса кода 221. Паветраны флот — 13 Іл-76 і адзін Boeing 747[2].

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла ТрансАвіяЭкспарт і два самалёты авіякампаніі ў амерыканскі санкцыйны спіс[3][4].

22 снежня 2021 года дзяржаўная кампанія «Трансавіяэкспарт» змяніла назву на «ТАЕ Авія»[5].

У 2022 годзе авіякампанія трапіла пад санкцыі Вялікабрытаніі, Еўрапейскага Саюза, Швейцарыі і Японіі[6].

Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

9 сакавіка 2007 года самалёт Іл-76ТД (EW-78826) пры заходзе на пасадку ў Магадыша (Самалі) быў абстраляны меркавана з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу або ручнога гранатамёта. У гэты час самалёт знаходзіўся на вышыні 250 м. Нягледзячы на моцны пажар на борце, экіпажу ўдалося здзейсніць пасадку, пацярпелых у выніку інцыдэнту не было[7] .

23 сакавіка 2007 года пры ўзлёце з аэрадрома сталіцы Самалі Магадыша быў збіты самалёт Іл-76ТД (EW-78849), на борце якога знаходзілася 11 чалавек[8]. Гэты самалёт вылецеў у Магадыша, каб даставіць тэхнічных спецыялістаў да пацярпелага за 2 тыдні да гэтага самалёта кампаніі.

Зноскі

  1. Общая информация о компании «Трансавиаэкспорт»
  2. https://www.belta.by/economics/view/transaviaeksport-planiruet-popolnit-svoj-flot-samoletami-boeing-414244-2020/
  3. Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Белсат (3 снежня 2021). Праверана 8 снежня 2021.
  4. Belarus Designations; Publication of Belarus Directive 1 and related Frequently Asked Questions; Issuance of Belarus General License 5 (англ.). United States Department of the Treasury (2 снежня 2021). Праверана 10 December 2021.
  5. Авіякампанія з "чорнага спісу" ЗША змяніла назву (бел.). Еўрарадыё (10 студзеня 2022).
  6. Відкрите акціонерне товариство "Авіакомпанія Трансавіаекспорт"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
  7. В Сомали подбили белорусский самолет. Lenta.ru (12 сакавіка 2007). Праверана 14 жніўня 2010.
  8. В столице Сомали на вылете был сбит белорусский Ил-76 с 11 человеками на борту. NEWSru (24 сакавіка 2007). Праверана 14 жніўня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]