Тураўская царква

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Тураўская царква
Рэшткі царквы ў Тураўскім краязнаўчым музеі
Рэшткі царквы ў Тураўскім краязнаўчым музеі
52°04′24″ пн. ш. 27°43′24″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Тураў
Канфесія Канстанцінопальская праваслаўная царква
Епархія Тураўская
Архітэктурны стыль старажытнаруская архітэктура
Дата пабудовы XII стагоддзе

Тураўская царква — колішні праваслаўны храм у Тураве, помнік старажытнарускага дойлідства XII ст. Па сваёй плошчы храм не саступаў самым буйным культавым збудаванням Кіева, Суздаля і Пскова і пераўзыходзіў знакаміты Полацкі Сафійскі сабор[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Макет Турава ў 12 стагоддзі

Царква была пабудавана на гарадзішчы старажытнага Турава, паводле меркавання даследчыкаў, у часы Кірылы Тураўскага[2].

Храм разбурыўся (дакладная дата невядомая) у выніку моцнай дэфармацыі і значнага нахілу сцен, магчыма, у выніку землетрасення ў Карпатах, якое адбылося 3 мая 1230 года[2]. Рэшткі царквы адкрыты і абследаваны М. Каргерам у 1963 г.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Макет царквы ў Гомельскім палацы
Рэшткі царквы

Царква ўяўляла сабой чатырохслуповы трохнефавы храм з нартэксам і апсідамі памеры царквы 28,2х16,5 м. Асаблівасць разбіўкі плана ў тым, што спачатку былі распланаваны межы храма па правым боку, а потым па левым (паўночным). У выніку гэтага была зробленая памылка ў адмеры модуляў на 1 локаць (0,43 м), што адлюстравана ў перакошанасці плана.

Падмуркі складзены з валуноў насуха. Сцены ўзведзеныя ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі (захаваліся на вышыню ад 0,3—0,5 да 2 м). Падлога царквы была выкладзена паліванымі пліткамі. Слупы ў сячэнні крыжовыя. У паўднёва-заходнім вугле царквы размяшчалася вежа з вітой лесвіцай.

Лапаткі, якія адпавядаюць усходняй пары падкупальных слупоў, змешчаныя на ўсход з такім разлікам, каб павялічыць плошчу ўспрыняцця вагі ад барабана з купалам і распор скляпенняў. Аналагічны канструкцыйны прыём выкарыстоўваўся ў гродзенскім дойлідстве XVII ст., напрыклад, у Ніжняй царкве. У адрозненне ад гродзенскіх помнікаў падкупальны прамавугольнік памерам 6х5,2 м выцягнуты па падоўжнай восі. Будынак мае канструкцыі, узведзеныя пазней за асноўны аб'ём: прыбудовы да ўсходніх, якія звужаюць праход да галоўнага алтара, і заходніх слупоў, якія злучалі іх з паўднёвай і паўночнай бакавымі сценамі, у выніку чаго быў утвораны своеасаблівы нартэкс, і інш.

Беларускі археолаг Алег Трусаў лічыць, што знешні выгляд царквы, збудаванай кіеўскімі майстрамі, аналагічны архітэктуры храмаў Кіева другой паловы XII стагоддзя[1].

Саркафагі[правіць | правіць зыходнік]

Пры раскопках у храме выяўлены тры шыферныя саркафагі. У адным з іх, даўжынёй прыкладна 1,8 м, знаходзіліся рэшткі мужчыны ва ўзросце 50-52 гадоў. Навукоўцы лічаць, што гэта было пахаванне не простага чалавека, а княжацкай або духоўнай асобы[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]