Тураўскі гарадскі савет
Выгляд
Тураўскі гарадскі савет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Тураў |
Дата ўтварэння | 3 жніўня 2004 |
Дата скасавання | 14 мая 2014 |
Ту́раўскі гарадскі савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Тураў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля скасавання Тураўскага раёну (17 ліпеня 1924 года — 17 красавіка 1962 года) быў створаны Тураўскі пасялковы савет з цэнтрам у мястэчку Тураў. 3 жніўня 2004 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў Тураву статус гораду. З гэтага часу пасялковы савет пераўтвораны ў гарадскі.
14 мая 2014 году вёска Крэмнае ўвайшла ў склад Азяранскага сельсавета[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага раёна / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л.: іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — С. 513—518. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.