Тур’я (прыток Ушы)
Выгляд
Тур’я | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 12 км |
Басейн | 37 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на поўдзень ад вёскі Лабачоўка |
• Каардынаты | 54°18′48″ пн. ш. 26°40′54″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уша |
• Месцазнаходжанне | за 0,5 км на поўнач ад вёскі Турэц-Баяры |
• Каардынаты | 54°18′48″ пн. ш. 26°40′54″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 5,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уша → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Маладзечанскі раён |
— выток, — вусце |
Ту́р’я[1][2] — рака ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 37 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,7 м/км.
Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Лабачоўка, упадае ва Ушу за 0,5 км на поўнач ад вёскі Турэц-Баяры. Вадазбор у межах Нарачана-Вілейскай нізіны[1]. Рэчышча на працягу 5,7 км (ад моста на аўтадарозе Маладзечна — Смаргонь да вёскі Турэц-Баяры) каналізаванае.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б ЭПБ 1986.
- ↑ Блакітная 1994.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ту́р’я // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 370. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ту́р’я // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 126. — 583 с., іл. — 10 000 экз.