Перайсці да зместу

Рутэній

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
44
Ru
Рутэній
Перыядычная сістэма элементаўВадародГелійЛітыйБерылійБорВугляродАзотКіслародФторНеонНатрыйМагнійАлюмінійКрэмнійФосфарСераХлорАргонКалійКальцыйСкандыйТытанВанадыйХромМарганецЖалезаКобальтНікельМедзьЦынкГалійГерманійМыш’якСеленБромКрыптонРубідыйСтронцыйІтрыйЦырконійНіобійМалібдэнТэхнецыйРутэнійРодыйПаладыйСераброКадмійІндыйВолаваСурмаТэлурЁдКсенонЦэзійБарыйЛантанЦэрыйПразеадымНеадымПраметыйСамарыйЕўропійГадалінійТэрбійДыспрозійГольмійЭрбійТулійІтэрбійЛютэцыйГафнійТанталВальфрамРэнійОсмійІрыдыйПлацінаЗолатаРтуцьТалійСвінецВісмутПалонійАстатРадонФранцыйРадыйАктынійТорыйПратактынійУранНептунійПлутонійАмерыцыйКюрыйБерклійКаліфорнійЭйнштэйнійФермійМендзялевійНобелійЛаўрэнсійРэзерфордыйДубнійСіборгійБорыйХасійМейтнерыйДармштадтыйРэнтгенійКаперніцыйУнунтрыйУнунквадыйУнунпентыйУнунгексійУнусептыйУнуноктый
Перыядычная сістэма элементаў
44Ru
Вонкавы выгляд простага рэчыва
Уласцівасці атама
Атамны нумар 44
Сімвал Ru
Група, перыяд, блок 8, 5, d
Тып элемента Пераходныя металы
Атамная маса 101,07 ± 0,02 а. а. м. (г/моль)
Электронная канфігурацыя [Kr] 4d⁷ 5s¹
Электраадмоўнасць 2,2
Ступені акіслення +3, +4
Энергія іанізацыі 1-я: 7,3605 эВ
Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва
Шчыльнасць 12385 кг/м³ (цвёрдае цела, 0 K (−273,15 °C))
Тэмпература плаўлення 2607 K (2333,85 °C)
Тэмпература кіпення 4423 K (4149,85 °C)
Крышталічны рутэній

Рутэній (лац.: Ruthenium) Ru — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 44. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў.

Бліскучы серабрысты метал. Атамная маса 101,07. Шчыльнасць 12,4 г/см³. Тэмпература плаўлення 2250 °C, тэмпература кіпення 4200 °C. Цвёрдасць па шкале Моаса 6,5[1].

Першыя звесткі аб наяўнасці ва Уральскай плацінавай рудзе трох новых хімічных элементаў (плуран, палін і рутэній) атрымаў у 1828 годзе прафесар Дэрпцкага ўніверсітэта Г. В. Азан (ням.: Gottfried Wilhelm Osann). Аб гэтым ён напісаў у лісце да Ё. Я. Берцэліуса, які адкрыцця не пацвердзіў. Пазней даследаванні ў Расіі праводзіў польскі вучоны А. Снядэцкі. Ён паведаміў аб адкрыцці новага элемента і назваў яго ў гонар астэроіда Веста. Але вынікі гэтай працы Снядэцкага былі памылковымі[2].

У 1840 годзе даследаваннямі ў гэтым кірунку пачаў займацца рускі хімік К. К. Клаўс. Спачатку ён паўтарыў працы Г. Азана, а затым працягваў эксперыменты па свайму плану. У 1844 г. Клаўс апублікаваў справаздачу аб выніках сваёй працы. Клаўс атрымаў 6 г новага хімічнага элемента, аб чым паведаміў Ё. Берцэліусу. Берцэліус зноў не пацвердзіў вынікі адразу, а зрабіў гэта ў 1845 годзе. У Расіі была створана камісія ў складзе акадэмікаў Г. І. Геса і Ю. Ф. Фрыцшэ, якая пацвердзіла вынікі даследаванняў К. Клаўса. За гэтую працу К. К. Клаўсу была прысуджана Дзямідаўская прэмія (1000 рублёў)[2].

Назву новаму хімічнаму элементу К. К. Клаўс надаў у гонар Расіі (лац.: Ruthenia — лацінская назва Русі і Расіі).

Прыродныя крыніцы

[правіць | правіць зыходнік]

Уласныя мінералы — рэдкія. Часцей трапляецца як прымесь у самароднай плаціне і медна-нікелевых рудах. Значная колькасць рутэнію ўтвараецца пры рабоце рэактараў АЭС.

Ахоўныя пакрыцці на электрычныя кантакты. Высокатэмпературныя тэрмапары. Зносаўстойлівыя дэталі вымяральных прыбораў. Ювелірныя вырабы.

Зноскі

  1. ↑ Рутэній на сайце ХиМиК.ру (руск.)
  2. 1 2 Трифонов Д. Н., Трифонов В. Д. Как были открыты химические элементы: Пособие для учащихся. — М.: Просвещение, 1980. — С. 70—71. — 224 с. — 100 000 экз.
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 298. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
  • Трифонов Д. Н., Трифонов В. Д. Как были открыты химические элементы: Пособие для учащихся. — М.: Просвещение, 1980. — С. 70—71. — 224 с. — 100 000 экз. (руск.)