Увярэднік балотны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Увярэднік балотны
Pedicularis palustris bluete.jpeg
Кветка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pedicularis palustris L., Sp. Pl. 2: 607 (1753)

Сінонімы
  • Pedicularis erecta Gilib.
  • Pedicularis palustris f. palustris
  • Pedicularis palustris subsp. palustris
Падвіды
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504165
NCBI  462877
EOL  486609
GRIN  t:27084
IPNI  807439-1
TPL  kew-2542534

Увярэ́днік балотны[3] (Pedicularis palustris) — від кветкавых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

Увярэднік балотны[3], прорва, ваўчкі, гніднік, падсаднік, ушывая трава, вашыная трава[3], тваражаўнік, зязюліна мыла[3], насаднік, завушніца[3].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60[3] см. Корань тонкі. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае ў верхняй частцы, чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, часам амаль супраціўнае, перыстарассечанае, з зубчастым краем, апушанае. Сцябловае лісце сядзячае, прыкаранёвае — з кароткімі чаранкамі. Кветкі фіялетава-ружовыя, з 5 пялёсткамі. Суквецце — рэдкая гронка. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Канада). Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт, алігатроф і мезатроф[4]. Расце па берагах вадаёмаў, на забалочаных лугах і балотах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Эстоніі[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 Мытник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]