Культура Азербайджана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Азербайджанскі народны танец пад музыку народных інструментаў на «Еўрабачанні 2012» у Баку

Культура Азербайджана — культура народаў і народнасцяў, якія жылі і жывуць на тэрыторыі Азербайджана і дзяржаў, якія існавалі на тэрыторыі сучаснага Азербайджана. Развіццё культуры на тэрыторыі Азербайджана адлюстравала яго насычаную палітычнымі і ваеннымі падзеямі гісторыю і знаходжанне на шляхах, што злучаюць Усход з Захадам[1].

У XIV—XV стст. з пачаткам фарміравання азербайджанскага цюркамоўных этнасу — асноўнага народа, які жыве ў Азербайджане, узнікае і яго культура, якая не мела першапачаткова сваіх стабільных цэнтраў, і яе даволі цяжка для дадзенага часу аддзяліць ад асманскай культуры. У XV стагоддзі фармуюцца два цэнтры азербайджанскай культуры — Іранскі Азербайджан і Раўнінны Карабах, якія канчаткова склаліся ўжо пазней, у XVI—XVIII стст[2]. Культура Азейрбайджана, стаўшы самастойнай, захавала цесныя сувязі з іранскай і арабскай, мацуючыся і агульнай рэлігіяй, і агульнымі культурна-гістарычнымі традыцыямі .

Археалагічныя знаходкі, а таксама матэрыяльныя помнікі сведчаць аб культурным развіцці народаў на тэрыторыі Азербайджана як у дагістарычны (знаходкі ў Габустане), так і ў албанскі перыяды (храмы ў сёлах Кум і Лекіт)[3]. З распаўсюджваннем ісламу на працягу многіх стагоддзяў развіваецца мусульманская культура, будуюцца мячэці, медрэсэ, маўзалеі, развіваюцца пераважна арнаментальныя формы дэкаратыўнага мастацтва. Уваходжанне ў склад Расійская імперыі ў пачатку XIX стагоддзя дазволіла народам, якія жывуць на тэрыторыі Азербайджана далучыцца да рускай. Карэнны пералом намячаецца ў культурным развіцці Азербайджана ў савецкі перыяд. XXI стагоддзе адзначаецца мадэрнізацыяй Азербайджана ў культурнай сферы.

Зноскі

  1. «Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986.
  2. История Востока. В 6 т. Т. 2. Восток в средние века
  3. The Grove Encyclopedia, 2009, с. 237.