Аляксандр Аўксенцевіч Варончанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аўксенцевіч Варончанка
Сцяг6-ы Наркам асветы БССР
14 мая 1937 — 2 жніўня 1937
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Ананій Дзякаў
Пераемнік Уладзімір Півавараў

Нараджэнне 14 лютага 1905(1905-02-14)
Смерць 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (32 гады)
Жонка Варончанка (Ясэпкіна) Хася Самуілаўна
Партыя

Алякса́ндр Аўксе́нцевіч Варо́нчанка (14 лютага 1905, Чэрыкаў Магілёўскай губерні29 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам асветы БССР (1937).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1934)[1].

Пасля ўступлення ў шэрагі камсамольцаў у 1921 годзе ўзначаліў першасную камсамольскую ячэйку, стаў байцом атрада ЧАП  (руск.) і ўдзельнічаў у зборы харчразвёрсткі і канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў[2]. У верасні 1923 года па пастанове Чэрыкаўскага павятовага камітэта камсамола і камітэта УКП(б) яго камандзіравалі ў Новаельнінскую воласць Чэрыкаўскага павета на пасаду валаснога арганізатара камсамола, дзе Аляксандр працаваў да верасня 1924 года. Прымаў удзел у барацьбе з бандытызмам, выконваў працу на грамадскіх пачатках: абіраўся на з’ездзе Саветаў воласці ў склад выканкама, працаваў у якасці намесніка старшыні валаснога выканкама па сумяшчальніцтве[2]. З верасня 1924 года быў накіраваны на працу сакратаром Хоцімскага раённага камітэта ЛКСМБ. У верасні 1925 года прызначаны загадчыкам аргаддзела Калінінскага акруговага камітэта ЛКСМБ.

Восенню 1926 года працаваў у Мінску інструктарам ЦК ЛКСМБ, з 15 лістапада 1926 года да 3 кастрычніка 1928 прызначаны сакратаром Аршанскага АК ЛКСМБ[2]. з 3 кастрычніка 1928 года па люты 1929 года займаў пасаду сакратара Мсціслаўскага РК КП(б)Б[2].

У кастрычніку 1928 года быў накіраваны на партыйную працу: з 3 кастрычніка 1928 года па люты 1929 года займаў пасаду сакратара Мсціслаўскага РК КП(б)Б[2]. У 1929 годзе яго пераводзяць на працу ў ЦК КП(б)Б намеснікам загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела[3]. У снежні 1932 года быў накіраваны на працу сакратаром РК КП(б)Б Старобінскага раёна[4].

З лістапада 1935 года загадчык агітацыйна-масавага аддзела Мінскага гаркама КП(б)Б, з 1936 года сакратар Кагановіцкага райкама КП(б)Б Мінска, наркам асветы БССР.

Арыштаваны 3 жніўня 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 28. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 года як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі, створанай па заданні палякаў» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16 мая 1957 года. Асабовая справа В. № 10308-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1925—1926), член ЦК КП(б)Б (1926—1937), член бюро ЦК КП(б)Б (1937). Дэлегат X[5], XI[5], XII[3], XII[3], XV[6], XVI[6] з’ездаў КП(б)Б.

Быў жанаты, гадаваў дваіх сыноў.

Зноскі

  1. Воронченко А. А. — секретарь Кагановичского РК КП(б)Б // Рабочий. 1936. 22 февраля. С. 2.
  2. а б в г д Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п. Воп. 2. спр. 919.
  3. а б в Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п. Воп. 1. спр. 4331.
  4. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п. Воп. 1. спр. 5825.
  5. а б Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п. Воп. 1. спр. 3087.
  6. а б Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п. Воп. 1. спр. 10936.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]