Перайсці да зместу

Уладзімір Барысавіч Пярцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Барысавіч Пярцоў
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь
5 красавіка 2021 — 8 красавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Ігар Луцкі

Нараджэнне 7 мая 1974(1974-05-07)[1] (50 гадоў)
Жонка Юлія Аляксандраўна Пярцова[d]
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Дружбы ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны

Уладзімір Барысавіч Пярцоў (7 мая 1974, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2021—2024), намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 2024).

Нарадзіўся 7 мая 1974 года ў Віцебску.

У 1996 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Падчас вучобы працаваў у Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў, дзе быў вядучым дыскатэк[2].

На тэлебачанне трапіў у 1993 годзе. Быў аўтарам і вядучым праграм Віцебскай студыі тэлебачання, а пазней — ток-шоу Першага нацыянальнага тэлеканала «Будні»[3].

У 1995—1999 гадах — рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, у 1999—2002 гадах — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання.

Стаяў ля вытокаў стварэння ў 1998 годзе FM радыёстанцыі «Віцебск»[2] і пэўны час з’яўляўся яе вядучым[4]. У пачатку 2000-х гадоў, пасля спробы працы ў Расіі, працаваў на Беларускім тэлебачанні: спачатку ў праграме «Будні», пасля на непрацяглы час вядучым перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!»[2].

У 2002—2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне. У 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна».

У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2008—2010 гадах — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь». У 2008 годзе, падчас працы на тэлеканале, пазнаёміўся з Юліяй Радзьковай, дачкой Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькова А. М., з якой праз некалькі год ажаніўся[5].

З 2010 года па 5 красавіка 2021 года працаваў дырэктарам прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір  (руск.)» у Беларусі.

5 красавіка 2021 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[6]. 12 красавіка, праз некалькі дзён пасля яго прызначэння, Міністэрства інфармацыі спыніла трансляцыю ў Беларусі вядучага міжнароднага канала «Еўраньюс»[7].

8 красавіка 2024 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта[8].

Міжнародныя санкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[9].

У чэрвені 2022 года Пярцоў патрапіў пад санкцыі Канады[10].

  • ордэн Францыска Скарыны (2018)[13].

Зноскі

  1. а б https://people.onliner.by/2021/04/05/naznachen-novyj-ministr-informacii-im-okazalsya-vladimir-percov
  2. а б в Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова. Наша Ніва (5 красавіка 2021).
  3. Новый министр информации — Владимир Перцов, что о нем известно? (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by (5 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021.
  4. Радио-Витебск отметило 20-летие в центре города
  5. В канун Дня всех влюбленных самые известные телепары делятся секретами семейного счастья
  6. Пярцоў назначаны міністрам інфармацыі Беларусі
  7. «Победа» замест «EURONEWS». Белсат (12 красавіка 2021).
  8. Лукашэнка назначыў Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
  9. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). Reform.by (20 лістапада 2020).
  10. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Cabinet of Canada (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
  11. а б Телеведущая Юлия Перцова — о своих жизненных приоритетах
  12. Юлия Перцова
  13. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2018 года № 8 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 6 красавіка 2021.