Ігар Уладзіміравіч Луцкі
Ігар Уладзіміравіч Луцкі | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 4 чэрвеня 2020 | ||
Прэм’ер-міністр | Раман Галоўчанка | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Алесь Карлюкевіч | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне | 1972 |
Ігар Луцкі (нар. 1972, Столін) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (з 4 чэрвеня 2020 года).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1994 годзе і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце ў 2000 годзе.
У 1995—2000 гадах працаваў у Міністэрстве па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, у 2000—2002 гадах — саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі прэзідэнта, у 2002—2004 гадах працаваў у апараце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У 2004—2006 гадах — намеснік дырэктара БелТА, у 2006—2008 гадах — дырэктар прафсаюзнага «Новага радыё», у 2008—2014 гадах — першы намеснік дырэктара БелТА.
У 2014—2018 гадах — першы намеснік міністра інфармацыі, у 2018—2020 гадах узначальваў Сталічнае тэлебачанне (СТБ).
4 чэрвеня 2020 года прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.