Алег Вітольдавіч Праляскоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Праляскоўскі
4-ы Міністр інфармацыі Беларусі
4 снежня 2009 — 4 чэрвеня 2014
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Русакевіч
Пераемнік: Лілія Ананіч
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 1 кастрычніка 1963(1963-10-01) (55 гадоў)

Але́г Віто́льдавіч Праляско́ўскі (нар. 1 кастрычніка 1963, Загорск (зараз Сергіеў Пасад), РСФСР), беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча, у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі, Узброеных сілах РБ.

Працаваў загадчыкам аддзела ў Службе бяспекі Прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам БелТА, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (20032007), памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта (2007—2008), дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта (з 2008), міністр інфармацыі2009).

Уваходзіць у кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

Узнагароды і дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Прысвоены першы клас служачана дзяржаўнага апарату.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Мае двух дачок.

Зноскі

  1. Алесь Дашчынскі Вялікая кадравая пятніца. Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 10 верасня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]