Перайсці да зместу

Уладзімір Андрэевіч Калеснік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Калеснік)
Уладзімір Андрэевіч Калеснік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 верасня 1922(1922-09-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1994(1994-12-15) (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
  • Плоска[d]
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, навуковец, літаратуразнавец, празаік
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Уладзімір Андрэевіч Калеснік (17 верасня 1922, в. Сіняўская Слабада, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 15 снежня 1994, Брэст) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Кандыдат філалагічных навук, прафесар (1983).

Нарадзіўся 17 верасня 1922 года ў в. Сіняўская Слабада Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер — Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць).

Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1949), аспірантуру пры гэтым інстытуце. З 1952 года — загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута (1952—1954), затым у Брэсцкім педагагічным інстытуце з 1956 года — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры. Узначальваў Брэсцкае літаратурнае аб’яднанне. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1960), быў сакратаром яго аддзялення ў Брэсце.

Памёр 15 снежня 1994 года ў Брэсце. Пахаваны на мясцовых могілках Плоска[1].

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў з 1952 як крытык. Выдаў кнігі «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк» (1981), «Лёсам пазнанае» (1982), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль» (1990), «Усё чалавечае» (1993). Складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Даследаваў заходнебеларукую літаратуру, адкрываючы яе як грамадскі і эстэтычны феномен у беларускай літаратуры 1920-х гадоў. Аўтар дакументальна-мастацкіх твораў пра В. Таўлая («Аловесць пра Таўлая», 1964—65), заходнебеларускага рэвалюцыянера і публіцыста А. Альшэўскага («Пасланец Праметэя», 1979). Адзін з аўтараў дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі…» (1975, з А. Адамовічам і Я. Брылём). Працы Уладзіміра Калесніка вылучаюцца высокай творчай культурай, глыбінёй даследчыцкай думкі, імкненнем да аб’ектыўнасці і шматбаковасці даследавання, уменнем стварыць жывыя творчыя партрэты грамадскіх і літаратурных дзеячаў. Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і ўніверсітэтаў.

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Біяграфічная даведка.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2012. Праверана 21 чэрвеня 2011.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 248—249.
  • Тычына М. А. Калеснік Уладзімір Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Кале́снік Уладзімір Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 357. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Литературный энциклопедический словарь. / Под редакцией В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. (руск.)