Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч
Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | навуковец, пісьменнік, крытык |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч (нар. 29 кастрычніка 1943, в. Баўцічы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і настаўніцы. У 1960 г. скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Беражноўскай васьмігадовай школы Карэліцкага раёна. У 1966 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў на камсамольскай рабоце — у Ленінскім райкаме камсамола Мінска, у Мінскім абкаме камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ.
У 1973 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ, у наступным годзе абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па філалогіі (тэма «Проза „Маладняка“»). З 1973 г. выкладчык, з 1978 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.
У 1982—1983 гг. загадчык кафедры рускай мовы для замежных студэнтаў, у 1989 г. — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры для прыродазнаўчых факультэтаў, у 1989—2000 гг. — загадчык кафедры беларусазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. У 1990—1994 гг. адначасова ўзначальваў Міжнародную школу беларускай мовы, літаратуры і культуры. У 2003—2008 гг. з’яўляўся саветнікам рэктара БДУ. Цяпер дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 г.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя апавяданні надрукаваў у 1964 г. (наваградская раённая газета «Новае жыццё» і «Чырвоная змена»). Аўтар аповесцей «Узаранае поле» (часопіс «Маладосць», 1968), «Такое бывае аднойчы» (1982), манаграфіі "Шляхамі арлянят: Проза «Маладняка» (1984), дапаможнікаў «Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік для студэнтаў Вышэйшая навучальная ўстанова» (у сааўтарстве, пад рэд. П. І. Брыгадзіна) (1989), «Беларуская літаратура: Вучэбны дапаможнік для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў» (пад грыфам) (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: Гісторыя і сучаснасць» (2005).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Францыска Скарыны (2018)[1].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 359 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (4 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 6 верасня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выкладчыкі БДУ
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Крытыкі СССР
- Крытыкі Беларусі
- Крытыкі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі