Перайсці да зместу

Уладзімір Антонавіч Піліповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Піліповіч)
Уладзімір Антонавіч Піліповіч
Дата нараджэння 5 студзеня 1931(1931-01-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 2018(2018-04-02) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, прафесар
Навуковая сфера хвалевая оптыка і квантавая электроніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1972) і акадэмік НАН Беларусі (1980)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Уладзімір Антонавіч Піліпо́віч[1][2] (5 студзеня 1931, вёска Слабада, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 2 красавіка 2018) — беларускі вучоны ў галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі, доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1977), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1977).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1954 годзе. З 1957 года малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР, з 1971 па 1973 год з’яўляўся загадчыкам Лабараторыі электронікі Акадэміі навук БССР, а ў 1973—1998 гадах — дырэктарам Інстытута электронікі НАН Беларусі. З 1998 года — ганаровы дырэктар Інстытута электронікі, адначасова ў 1983—1987 гадах — галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук БССР. З 2008 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі яго даследаванняў і распрацовак адлюстраваны больш чым у 400 навуковых працах, у тым ліку ў 3 манаграфіях, 231 навуковых артыкулах і 165 аўтарскіх пасведчаннях і патэнтах на вынаходства. У галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі В. А. Піліповічам створана прызнаная навуковая школа, сярод яго вучняў 3 дактары і 32 кандыдаты навук.

На працягу многіх гадоў ён з’яўляўся членам шэрагу навуковых і навукова-тэхнічных саветаў і секцый Акадэміі навук СССР, Дзяржкамітэта СССР па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы МПП СССР, ВАК СССР, камісій Прэзідыума Савета Міністраў БССР па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу і інш.

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі