Ульян Аляксандравіч Рыбак
Ульян Аляксандравіч Рыбак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 2009 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1940—1945 |
Званне | старшына |
Камандаваў | узвод |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Ульян Аляксандравіч Рыба́к (1 студзеня 1920, вёска Яўсеевічы, Гомельская губерня — 14 жніўня 2009, вёска Завалочыцы, Глускі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У. А. Рыбак нарадзіўся ў вёсцы Яўсеевічы Гомельскай губерні (зараз у Глускім раёне Магілёўскай вобласці). Да 1935 г. працаваў на шклозаводзе «Камінтэрн» ў Бабруйскім раёне, потым на Завалочыцкім спіртзаводзе. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Карэліі. З 1941 г. на Ленінградскім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м і 4-м Украінскім франтах. Памочнік камандзіра разведвальнага ўзвода старшына У. А. Рыбак вызначыўся ў снежні 1944 г. у час разведкі сіл праціўніка ў Карпатах. З разведчыкамі ўзвода знішчыў 75 і ўзяў у палон 40 гітлераўцаў, здабыў каштоўныя звесткі пра ворага. За вайну захапіў 57 «языкоў», знішчыў 10 танкаў і больш за 200 гітлераўцаў.
Пасля вайны жыў у вёсцы Завалочыцы. Да 1979 г. працаваў на Завалочыцкім спіртзаводзе. Памёр 14 жніўня 2009 г. Пахаваны на могілках у вёсцы Завалочыцы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- 2 ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Славы 2-йступені
- Ордэн Славы 3-й ступені
- Медаль «За адвагу»
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Ордэн Рэспублікі Беларусь «За службу Радзіме» 3-й ступені
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
і інш.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Героя названа вуліца ў гарадскім пасёлку Глуск[1].
Зноскі
- ↑ а б Ульян Аляксандравіч Рыбак на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыбак Ульян Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рыбак Ульян Аляксандравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 545. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ульян Аляксандравіч Рыбак на сайце «Героі краіны»
- Леонид Екель Звезда Рыбака(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Глускім раёне
- Пахаваныя ў Глускім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Глускім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны