Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі
Першы сакратар ЦК БПСМ
1997 — 2001
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 22 красавіка 1976(1976-04-22) (48 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, палітык
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь

Усе́валад Вячасла́вавіч Янчэ́ўскі (нар. 22 красавіка 1976, Барысаў, Мінская вобласць, БССР) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Першы сакратар ЦК БПСМ (19972001), дэпутат Палаты прадстаўнікоў (20002004), галоўны рэдактар часопіса «Планета» (з 2005).

Да прызначэння на пасаду начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення (сакавік 2008) Усевалад Янчэўскі быў першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

З 15 сакавіка 2017 года па 2023 год — дырэктар Адміністрацыі Беларускага парка высокіх тэхналогій.

Санкцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]

Усевалад Янчэўскі станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як памочнік прэзідэнта па ідэалогіі[1].

Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, на пасадах памочніка прэзідэнта, кіраўніка ідэалагічнага аддзела Адміністрацыі прэзідэнта Янчэўскі быў галоўным стваральнікам ідэалогіі рэжыму і дзяржаўнай прапаганды, якія падтрымліваюць і апраўдваюць рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, што сістэматычна асвятляюцца негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю[2][3].

Зноскі