Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з У. А. Навумовіч)
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1943(1943-10-29) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Узнагароды Medal of Francis Skorina rib.png

Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч (нар. 29 кастрычніка 1943, вёска Баўцічы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і настаўніцы. У 1960 г. скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Беражноўскай васьмігадовай школы Карэліцкага раёна. У 1966 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў на камсамольскай рабоце — у Ленінскім райкаме камсамола Мінска, у Мінскім абкаме камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ.

У 1973 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ, у наступным годзе абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па філалогіі (тэма «Проза „Маладняка“»). З 1973 г. выкладчык, з 1978 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

У 1982—1983 гг. загадчык кафедры рускай мовы для замежных студэнтаў, у 1989 г. — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры для прыродазнаўчых факультэтаў, у 1989—2000 гг. — загадчык кафедры беларусазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. У 1990—1994 гг. адначасова ўзначальваў Міжнародную школу беларускай мовы, літаратуры і культуры. У 2003—2008 гг. з’яўляўся саветнікам рэктара БДУ. Цяпер дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя апавяданні надрукаваў у 1964 г. (наваградская раённая газета «Новае жыццё» і «Чырвоная змена»). Аўтар аповесцей «Узаранае поле» (часопіс «Маладосць», 1968), «Такое бывае аднойчы» (1982), манаграфіі "Шляхамі арлянят: Проза «Маладняка» (1984), дапаможнікаў «Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік для студэнтаў Вышэйшая навучальная ўстанова» (у сааўтарстве, пад рэд. П. І. Брыгадзіна) (1989), «Беларуская літаратура: Вучэбны дапаможнік для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў» (пад грыфам) (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: Гісторыя і сучаснасць» (2005).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 359 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (4 верасня 2018).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.