Фёдар Аляксандравіч Ляхаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Аляксандравіч Ляхаў
Сцяг Старшыня Гродзенскага аблвыканкама
студзень 1948 — 1951
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Пётр Ратайка
Пераемнік Іпаліт Канановіч
Сцяг Другі сакратар ЦК ЛКСМБ
май 1931 — ?

Нараджэнне студзень 1908
Смерць 1951
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны»

Фё́дар Алякса́ндравіч Ля́хаў (студзень 1908, в. Моргавічы Віленскай губерні (цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці), Расійская імперыя — 1951) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1948—1951)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У тры гады застаўся без бацькі. Маці працавала чорнарабочай на чыгунцы. Працоўную дзейнасць пачаў у 1923 годзе чорнарабочым, затым слесарам майстэрняў дэпо чыгуначнай станцыі ў г. Віцебску.

У 1929 годзе быў абраны другім сакратаром Віцебскага райкама ЛКСМБ, а праз год накіраваны на вучобу ў Камвуз горада Мінска. У маі 1931 года абраны другім сакратаром ЦК ЛКСМБ.

Па рашэнні ЦК УЛКСМ камандзіраваны ў Таджыкскую ССР, займаў пасаду памочніка начальніка палітсектара Наркамзема рэспублікі. У 1938—1939 гадах працаваў сакратаром Ленінабадскага акружкама партыі.

У снежні 1939 года яго вярнулі ў Беларусь, дзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў загадчыкам сельгасаддзела Баранавіцкага абкама партыі, сакратаром Жалудоцкага райкама КП(б)Б.

У перыяд вайны працаваў начальнікам палітаддзела Радзішчаўскай МТС Куйбышаўскай вобласці, сакратаром Маінскага райкама партыі Ульянаўскай вобласці.

У студзені 1944 года прызначаны сакратаром Лёзненскага райкама партыі Віцебскай вобласці, у ліпені 1944 года абраны сакратаром Аршанскага райкама партыі. З гэтай пасады ў студзені 1948 года быў накіраваны для працы старшынёй выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]