Уладзімір Ягоравіч Саўчанка
Уладзімір Ягоравіч Саўчанка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Дубко | ||||||
Пераемнік | Сямён Шапіра | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1952 (72 гады) в. Фралоўка Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР |
||||||
Адукацыя | Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія |
Уладзі́мір Яго́равіч Са́ўчанка (нар. 26 лютага 1952, в. Фралоўка Касцюковіцкага раёна, Магілёўская вобласць, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, былы старшыня Гродненскага абласнога выканаўчага камітэта (2001—2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1974 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
Працаваў дырэктарам Брасаўскага сельгастэхнікума, Бранскай вобласці, Расія. Быў прарабам, начальнікам Круглянскага ДРБУ, старшынёй калгаса, пасля — старшынёй Круглянскага райвыканкама.
У 1996—1999 гадах — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
З 1999 па 2001 год быў першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
5 лютага 2001 года быў прызначаны в. а. старшыні Гродзенскага аблвыканкама (у сувязі са смерцю Аляксандра Дубко).
29 сакавіка 2001 года Указам Прэзідэнта быў прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.[1]
25 студзеня 2010 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу.[2]
Праца на пасадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкаму
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнасць Уладзіміра Саўчанкі на чале Гродзенскай вобласці часта ацэньваецца негатыўна. У першую чаргу з яго асобай звязваюць руйнаванне гістарычнага цэнтру Гродна, а таксама наступ на мясцовую незалежную прэсу і яе ліквідацыю[крыніца?].
У 2005—2009 гадах была праведзеная «рэканструкцыя» Гродна пад кіраўніцтвам губернатара Уладзіміра Саўчанкі. Падчас «рэканструкцыі» быў знішчаны цэлы шэраг помнікаў гісторыі і культуры: магнацкі Палац на Падоле (помнік архітэктуры XVIII стагоддзя)[3], стайні Сцяпана Батуры (помнік архітэктуры XVI стагоддзя)[4], флігель палаца віцэ-адміністратара другой паловы XVIII стагоддзя. У тыя часы ён выконваў функцыю стайні і карэтнай. Гэты будынак быў самай старой аўтэнтычнай стайняй, якая захавалася на тэрыторыі Беларусі. Пасля трох месяцаў вырашэння лёсу флігеля, які цалкам захаваўся з 1794 году, яго зруйнавалі[5][6][7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2001 года №176 «Аб прызначэнні У.Я.Саўчанкі старшынёй Гродзенскага аблвыканкама» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2010 года № 46 «Аб вызваленні ад пасады У.Я.Саўчанкі»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Страчаны палац на Падоле // harodnia.com
- ↑ Ценность, о которой не знали. 10 лет назад в Гродно разрушили здание XVI в.(недаступная спасылка) // hrodna.life
- ↑ В Гродно уничтожен очередной памятник истории // Эўрарадыё (руск.)
- ↑ В Гродно разрушен флигель дворца вице-администратора XVIII века Архівавана 27 верасня 2020. // naviny.by (руск.)
- ↑ У Горадні зносяць флігель XVIII стагодзьдзя // Наша ніва
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія (руск.)
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Асобы
- Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
- Старшыні калгасаў
- Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання