Уладзімір Васільевіч Краўцоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Васільевіч Краўцоў
Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
з 14 лістапада 2013
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Сямён Шапіра
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 28 жніўня 1953(1953-08-28) (66 гадоў)
 
Узнагароды:
Медаль «За працоўныя заслугі», Беларусь
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Уладзімір Васільевіч Краўцоў (28 жніўня 1953, Падпарожжа, Ленінградская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1991 — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1975-1979 гадах працаваў майстрам, механікам, намеснікам начальніка цэха Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава. У 1979-1981 гадах быў інструктарам Магілёўскага гаркама КПБ. У 1981-1983 гадах — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Акцябрскага райкама КПБ Магілёва. У 1983-1985 гадах —- інструктар Магілёўскага абкама КПБ.

У 1985-1991 гадах з'яўляўся сакратаром парткама Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава, другім сакратаром Магілёўскага гаркама КПБ.

З 1991 працаваў выканаўчым дырэктарам Магілёўскай рэгіянальнай асацыяціі міжгаліновага дзелавога супрацоўніцтва «ІНІН».

З 1997 — намеснік дырэктара ТАА «МП РУХ» Магілёва.

З 1998 — дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю «Трансэнерга-Захад» Магілёва.

У 20012002 гадах займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі і рыначных адносін Магілёўскага аблвыканкама, у 2002-2007 быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў 2007-2012 — першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

З 2012 года з'яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы.

З 2013 старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]