Фёдар Дзямідавіч Пыталеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Дзямідавіч Пыталеў
Дата нараджэння 14 лютага 1938(1938-02-14) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, педагог
Жанры сімфанічная музыка[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Фёдар Дзямідавіч Пы́талеў (14 лютага 1938, в. Усушак, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1966 годзе Беларускую кансерваторыю па класе М. Аладава. У 1966—1967 гадах выкладаў у Брэсцкім музычным вучылішчы, з 1969 года ў Мінскім музычным вучылішчы імя М. Глінкі.

Член Беларускага саюза кампазітараў‎ з 1971 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшыя творчыя дасягненні ў сімфанічнай музыцы. Для яго твораў характэрны лірыка-філасофскай накіраванасць, інтэлектуальны пачатак, разнастайнасць вобразнага зместу, апора на нацыянальны фальклор, выкарыстанне беларускай народнай песні, увага да тэмбравага боку музыкі. Сярод твораў: 10 сімфоній (1967, 1970, 1972, 1974, 1979, 1980, 1983, 1987, 1990, 1991), 2 уверцюры (1973, 1975), паэмы для сімфанічнага аркестра «Беларусь партызанская» (1975), «Радзіма» (1977), кантата «Наш край» (словы Я. Коласа, 1966, канчатковая рэдакцыя 1985), Скерца для сімфанічнага аркестра (1975), Паэма для фартэпіяна (1975), санаты для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна, для габоя і фартэпіяна, трыпціхі для кантрабаса і фартэпіяна, для фартэпіяна, цыклы п’ес для фартэпіяна «Дзіцячы сшытак» (1971), для віяланчэлі з фартэпіяна (1982) і інш. Аўтар шматлікіх песень, музыкі для дзяцей, да дакументальных фільмаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]